Помнік мове афрыкаанс

Помнік мове афрыкаанс (афр.: Afrikaanse Taalmonument) — манумент у Заходне-Капскай правінцыі ПАР, узведзены ў 1975 годзе з нагоды пяцідзесяцігоддзя прызнання афрыкаанс афіцыйнай, асобнай ад нідэрландскай мовай Паўднёва-Афрыканскай Рэспублікі.

Помнік мове афрыкаанс

На адной з пліт дарожкі, якая вядзе да помніка, высечана фраза «DIT IS ONS ERNS», у перакладзе «мы сур'ёзныя [наконт гэтага]» ці «гэта наша сур'ёзнасць». На таблічцы каля ўваходу таксама выгравіраваны дзве фразы вядомых паўднёваафрыканскіх паэтаў пра мове афрыкаанс.