Пончык

(Пасля перасылкі з Пончыкі)

Пончык — круглы, смажаны ў тлушчы або алеі піражок.[1]

Пончык кольцападобнай формы (пышка) у глазуры.

Пончыкі папулярныя ў многіх краінах, гатуюць іх рознай формы як салодкую закускі, прадаюць у пякарнях, супермаркетах, прадуктовых крамах. Звычайна гатуюць з мучнога цеста і смажаць у фрыцюры, звычайна яны кольцападобной формы або шарападобныя. Таксама гатуюць пончыкі з іншых відаў вадкага цеста. Амаль усе пончыкі з начынкай -- варэннем, лікёрам, пудынгам, сырам, узбітымі вяршкамі, дзеля забывы пончыкі начыняюць мігдалём або іншым арэхам.[2] Для розных відаў пончыкаў выкарыстоўваюць араматызатары і глазуры, напрыклад цукровыя, шакаладныя або кляновыя.

Ужо ў XVIII ст. акрэсліўся стандарт «дасканалага» пончыка, ён павінен быць мяккі і полы ўнутры, што было прыкметай добрай кансістэнцыі цеста, асноўныя кампаненты якога — мука, дрожджы, малако і яйкі (часта толькі жаўткі).

Стандартны пончык важыць каля 50 грамаў і змяшчае прыкладна 225 калорый.[2]

Зноскі

  1. Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы: Больш за 65000 слоў / Пад рэд. М. Р. Судніка, М. Н. Крыўко; Афармланне А. М. Хількевіча. — 3-е выд. — Мн.: БелЭн, 2002. — 784 с. ISBN 985-11-0234-2
  2. а б Алесь Белы.Традыцыі народнага хрысціянства: стравы на Запусты

Спасылкі правіць