Адкрыць галоўнае меню
Сцяг марской правінцыі(ісп.) бел. Ла-Карунья(руск.) бел., да якой належыць порт

Порт Ла-Карунья — іспанскі порт, які знаходзіцца ў горадзе Ла-Карунья, у правінцыі Ла-Карунья, на беразе Атлантычнага акіяна. Ён з'яўляецца сэрцам эканомікі горада Ла-Карунья. Ён мае больш за 6 км прычалаў і прымае судны з самымі рознымі грузамі ад рыбы да вугля і паліва.

Асноўныя прычалыПравіць

 
Карабель па барацьбе з забруджваннем Urania Mella Грамадскага агенства марской бяспекі(ісп.) бел. у порце Ла-Карунья

ДокПравіць

Гэта эпіцэнтр порта больш за 80 гадоў. Ён быў пабудаваны былым Саветам па будоўлі порта (ісп.: Junta de Obras del Puerto) і быў скончаны ў 1907 годзе. Мае глыбіню да 6 метраў і ў цяперашні час выкарыстоўваецца ў асноўным як прычалы для прагулачных кацераў.

Трансатлантычны прычалПравіць

Быў пабудаваны ў 1991, зараз прымае больш за 65 круізных суднаў у год, а таксама ваенныя караблі і прыватныя яхты. Яго даўжыня 484 метры, а глыбіня 11 метраў.

Батарэя Calvo SoteloПравіць

Была сімвалам прагрэсу горада у 60-х гадах. Прычалы важны для пагрузкі/выгрузкі цэменту, цынку і іншых цвёрдых і вадкіх грузаў.

Сан-ДыегаПравіць

Пабудаваны ў 60-х гадах у якасці галоўнай станцыі для пагрузкі і разгрузкі нафты і нафтапрадуктаў, якія прыходзяць у порт для нафтаперапрацоўчага завода ў Ла-Каруньі, мае большую глыбіню, чым прычалы, якія з'явіліся раней.

CentenarioПравіць

Быў завершаны ў 1984 годзе. Караблі могуць мець грузапад'емнасць да 200 000 Брт(руск.) бел. і асадку да 18 метраў, што робіць яго ў цяперашні час галоўным пірсам у порце. Ён прымае вугаль і кантэйнеры, якія прыбываюць з Амерыкі і Ротэрдама.

Док ОзаПравіць

Выкарыстоўваецца толькі рыбалавецкімі суднамі, бо яго глыбіня ўсяго 12 метраў.

Асноўныя таварыПравіць

 
Прычал Calvo Sotelo Sur, пункты выгрузкі камерцыйных суднаў з дрэвам, жалезам, цэментам і іншае

У порт паступаюць шматлікія тавары са ўсяго свету, у тым ліку з Ротэрдама, Лісабона, Брэста, краін Персідскага заліву, Кітая і Амерыкі. Порт можа прымаць як вадкія, так і цвёрдыя грузы.

  • Цвёрдыя грузы: вугаль, кокс, пшаніца, замарожаная рыба, цынк, жалеза
  • Кантэйнеры: кантэйнерная лінія была адкрыта ў 2005 годзе, спачатку яна прымала карабль у тыдзень, у цяперашні час каля дзясятка суднаў загружаюць і выгружаюць кантэйнеры ў порце кожны тыдзень. Порт Ла-Карунья, з 3-гадовым вопытам у кантэйнерных перавозках, узяла 2-е месца пасля Ферола па кантэйнерным перавозкам у Галісіі, з больш чым 2500 кантэйнераў штомесячна. Асноўныя лініі Лісабон-Ла-Карунья, Ротэрдам-Ла-Карунья і Картахена-Ла-Корунья.
  • Транзіт: порт з 1991 года прымае вялікія круізныя судны, у 2006 годзе іх лік дасягнуў 62 круізных суднаў, больш чым сума ўсіх круізных суднаў на стаянках ва ўсіх іншых гарадах на поўначы Іспаніі. Часта прыходзяць судны звыш 250 метраў у даўжыню. Тым не менш, порт Ла-Карунья не мае рэгулярных пасажырскіх ліній
 
На заднім плане Centenario, галоўны пірс на цяперашні дзень. Тут прымаецца больш чым на 50 % ад агульнага трафіку порта. Сярод самых частых тавараў вугаль і кантэйнеры

Знешні портПравіць

З 2004 года праводзіцца рэканструкцыя порта ў Пунта-Лангастэйра, у муніцыпалітэце Артэйха, побач з Ла-Каруньяй. Бюджэт будоўлі больш за 300 млн еўра, яе плануецца скончыць у 2012, але з з 2010 года новы порт ужо часткова функцыянуе.

Новы порт уключае хвалярэз 3250 метраў у даўжыню, 264 гектараў ўнутраных вод (што эквівалентна больш за 100 футбольных палёў) і 91 гектар зямлі пад забудову.

Акрамя таго, ёсць пад'яздная дарога да трасы А-6(ісп.) бел. і чыгункі.

Прычальная лінія больш чым на 9 км з глыбінямі ад 16 да 30 метраў, што дасць магчымасць прыёму судоў да 250 000 тон.

 
Будаўніцтва ў красавіку 2009 года

Выкарыстанне гэтага новага порта дапаможа да 2020 года выкараніць перавозку брудных і небяспечных грузаў (напрыклад, сыпкіх матэрыялаў і вадкасцей) ад горада Ла-Карунья. Пасля выканання другога і трэцяга пашырэння, запланавана на 2020 год, у новым порце будуць таксама размешчаны кантэйнеры, генеральныя грузы і рыбапрадукты, якія адправяцца ў гарадскія докі Сан-Дыега і Оза.

У 2020 годзе, калі, як чакаецца, новы порт павінен запрацаць у поўную сілу, трафік груза- і пасажырапатоку можа выйсці на ўзровень партоў у Тарагона і Більбаа.