Порт Месяца (фр.: Port de la Lune) — гістарычны цэнтр горада Бардо на паўднёвым захадзе Францыі. Назва адбылася ад выгіну ракі Гароны, на берагах якой стаіць горад. Паўмесяц на гербе горада Бардо сімвалізуе гэты выгін.

Бардо, Порт Месяца*
Bordeaux, Port of the Moon**
Сусветная спадчына ЮНЕСКА

Краіна Сцяг Францыі Францыя
Тып культурны
Крытэрыі ii, iv
Спасылка 1256
Рэгіён*** Еўропа
Гісторыя ўключэння
Уключэнне 2007  (31 сесія)
* Міжнародная канвенцыя «ЮНЕСКА»
** Назва ў афіцыйным англ. спісе
*** Рэгіён па класіфікацыі ЮНЕСКА

У 2007 годзе гэта частка Бардо была ўключана ў спіс Сусветнай спадчыны, як «заселены гістарычны горад, унікальны гарадскі і архітэктурны ансамбль эпохі Асветніцтва».

З XIX па XX стагоддзі на лукавіне ракі размяшчаўся асноўны гандлёвы порт горада, але затым ён быў перанесены ніжэй па цячэнню. У гістарычнай частцы засталіся забаўляльныя судны, месца складоў занялі пешаходныя зоны.

Асноўныя славутасці правіць

  • плошча Біржы (Place de la Bourse)
  • Атэль дэ Лабацьер (Hotel de Labottiere)
  • Ратуша (Hotel de Ville)
  • Палац Рагана (Palais Rohan)
  • Вялікі тэатр (Grand Theatre)
  • Пешаходная зона вуліцы Сент-Катрын (Sainte-Catherine)
  • Брама Каё