Постадыпластаматоз

Постадыпластаматоз, Чарнаплямістая хвароба[1] — глісная хвароба рыб, якая выклікаецца лічынкамі постадыпластомы кутыкулярнай (Posthodiplostomum cuticola) сямейства дыпластаматыд (Diplostomidae)[1].

Апісанне

правіць

У хворай рыбы на скуры спіны і брушка, на плаўніках, жабрах, роце, пазваночніку з’яўляюцца невялікія чорныя бугаркі (адкладанне меланіту) ад распаду гемаглабіну пад дзеяннем таксінаў паразіта[1].

Гаспадары

правіць

У тым ліку адзначаецца ў сяголетак карпа, таўсталобікаў, сазана, ляшча, зрэдку ў амураў. Рыбы (дадатковыя гаспадары ў развіцці ўзбуджальнікаў) заражаюцца ў вяснова-летні перыяд[1].

Меры барацьбы

правіць

Адпуджванне ад вадаёмаў рыбаедных птушак (дэфінітыўных гаспадароў), летаванне[2] (асушэнне і прамарожванне) вадаёмаў, падсадка чорнага амура (Mylopharyngodon piceu) — малюскафага, устойлівага да постадыпластаматозу[1].

Крыніцы

правіць
  1. а б в г д Постадыпластаматоз // Энцыклапедыя прыроды Беларусі. У 5-і т. Т. 4. Недалька — Стаўраліт / Рэдкал. І. П. Шамякін (гал. рэд.) і інш. — Мн.: БелСЭ імя Петруся Броўкі, 1985. — 599 с., іл. — 10 000 экз.. — С. 246
  2. Летование прудов (руск.)