Аму́р чорны (Mylopharyngodon piceu) — від рыб сямейства карпавых.

Амур чорны
Навуковая класіфікацыя
Міжнародная навуковая назва

Mylopharyngodon piceus Richardson, 1846


Сістэматыка
на Віківідах

Выявы
на Вікісховішчы
ITIS  639618
NCBI  75356
EOL  204589

Апісанне

правіць

Даўжыня да 120 см, маса да 30 кг. Цела падоўжанае, спінны і анальны плаўнікі кароткія. Луска буйная. Спіна амаль чорная, бруха крыху святлейшае. Галава невялікая, рот канечны. Глотачныя зубы масіўныя, з добра развітымі жавальнымі паверхнямі, размешчаны ў адзін ці два рады.

Пашырэнне

правіць

Цеплалюбівая рыба. Пашыраны ва Усходняй Азіі ад ракі Амур да Паўднёвага Кітая. Добра расце ў сажалках. На Беларусі работы па гадоўлі пачаты ў 1977 годзе ў Белаазёрскай садковай рыбнай гаспадарцы і рыбгасе «Вілейка».

Асаблівасці біялогіі

правіць

Корміцца пераважна малюскамі.

Палавой спеласці дасягае на 7—9-м годзе жыцця пры даўжыні каля 70 см. Нераст у чэрвені— ліпені. У прыродных умовах нерастуе пры тэмпературы вады 26—30 °C. Ікра пелагічная, развіваецца ў прыдоннай зоне рэк пакуль скочваецца ўніз па цячэнні. Чорны амур расце хутка, у 1-гадовым узросце даўжыня да 10 см.

Промысел і развядзенне

правіць

Перспектыўны для зарыблення азёр і сажалак і для прафілактыкі паразітарных хвароб, прамежкавыя гаспадары якіх — малюскі.

Літаратура

правіць