Імперыя (правінцыя)

правінцыя ў рэгіёне Лігурыя, Італія
(Пасля перасылкі з Правінцыя Імперыя)

Імперыя (італ.: Provincia di Imperia) — правінцыя ў Італіі, у рэгіёне Лігурыя. Размешчана на ўзбярэжжы Лігурыйскага мора, мяжуе з захаду з Францыяй, з усходу і поўначы — з італьянскімі правінцыямі Савона і Кунеа. Цэнтр правінцыі, горад Імперыя, размешчаны за 203 км на поўдзень ад Турына і за 117 км на захад ад Генуі. Паветраныя зносіны — праз аэрапорты Турына і Ніцы. Неафіцыйная назва правінцыі — італ.: Riviera dei Fiori — «Кветкавая Рыўера» — паказвае на культурнае і эканамічнае адзінства з французскай Рыўерай, а таксама на развітае кветкаводства з цэнтрамі ў Сан-Рэма і Вентымілья.

Імперыя
акс.: Impèria
Герб Сцяг
Герб Сцяг
Краіна  Італія
Уваходзіць у Лігурыя
Адміністрацыйны цэнтр
Глава Луіджы Сапа[d]
Плошча
  • 1 156,13 км²
Імперыя на карце
Часавы пояс UTC+1 і UTC+2
Код ISO 3166-2 IT-IM
Паштовыя індэксы 18100, 18010-18039
Код аўтам. нумароў IM
Афіцыйны сайт (італ.)
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Зноскі