Прадслава Уладзіміраўна

Прадслава Уладзіміраўна (? — 1017/1042), дачка Уладзіміра Святаславіча.

Прадслава Уладзіміраўна
Нараджэнне не пазней за 987
Смерць не раней за 1018
Род Рурыкавічы
Бацька Уладзімір Святаславіч

Біяграфія правіць

Паводле Іпацьеўскага летапісу, Прадслава папярэдзіла Яраслава пра гібель Барыса і Глеба[1]. Паводле Пячэрскага патэрыка, пахавала Майсея Угрына, адданага дружынніка Барыса. Пасля заняцця Кіева польскім каролём Баляслам Храбрым палоненая Прадслава стала яго наложніцай, магчыма, гэта было помстай ёй з боку Святаполка за дапамогу Яраславу.

Адступаючы з Кіева, Баляслаў вывеў Прадславу з сабою ў Польшчу[2][3]. Паводле польскіх крыніц, Баляслаў хацеў узяць шлюб з Прадславай. Трэцяя жонка Баляслава Эмгільда памерла ў 1017 годзе, а яго шлюб з Одай, дачкой мейсенскага маркграфа Экегарда І, адбыўся 3 лютага 1018 года. Такім чынам, перамовы пра магчымы шлюб Баляслава з Прадславай маглі ісці ў 1017 годзе, калі Яраслаў вёў перамовы з імператарам Свяшчэннай Рымскай імперыі пра саюз супраць Польшчы.

Чацвёртая жонка Баляслава Ода памерла пасля 1018 года, магчыма, польскі кароль нейкі час жыў яшчэ і з Прадславай, але ў 1042 годзе, калі палякі вярнулі 800 рускіх палонных, Прадславы сярод іх не было. Відавочна, яна памерла ў палоне да 1042 года[4].

Зноскі

  1. ПСРЛ, Т.2. Ипатьевская летопись. Фототип. изд. 1908 г. —М., 1962. —XVI — 938 стб. —87 с. —IV c. Стб.129.
  2. ПСРЛ, Т.5. II Псковская летопись. Часть I Софийской летописи. —СПб., 1848. —656 с. С. 132.
  3. ПСРЛ, Т.7. Воскресенская летопись. —СПб., 1856. —544 с. С. 326.
  4. Balzer O. Genealogia Piastów. — Kraków, 1895. —XV+ 575s. S. 41-43.

Літаратура правіць

  • Войтович Л. Князівські династії Східної Європи (кінець IX — початок XVI ст.): склад, суспільна і політична роль. Історико-генеалогічне дослідження. Львів, 2000.