Праект Озма - адзін з першых эксперыментаў SETI, пачаты ў 1960 годзе астраномам Корнэльскага ўніверсітэта Фрэнкам Дрэйкам у Нацыянальнай Радыёастранамічнай Абсерваторыі ў Грын Бэнк, Заходняя Вірджынія. мэтай эксперымента быў пошук слядоў пазаземных цывілізацый у бліжэйшых зорных сістэмах з дапамогай радыёхваль. Праграму назвалі ў гонар прынцэсы Озмы, правіцельніцы казачнай краіны Оз з кніг Фрэнка Баума.

Радыётэлескоп Грын Бэнк

Дрэйк выкарыстоўваў радыётэлескоп дыяметрам 26 метраў, каб даследаваць зоркі Тау Кіта і Эпсілон Эрыдана на частаце 1,42 гігагерца. Гэтыя зоркі знаходзяцца даволі блізка ад Зямлі, і ў той час лічылісь аднымі з найбольш верагодных кандытатаў на наяўнасць населеных планет. Атрыманая пры радыё-сканаванні інфармацыя захоўвалася на плёнку для далейшага аналіза. За чатыры месяца было атрымана 150 гадзін запісаў, яўных сігналаў пры іх аналізе выяўлена не было. Ложны сігнал быў зафіксаваны 8 сакавіка 1960 года, але пазней вызначылі, што ён быў выкліканы пралятаючым самалётам.

Прыёмнік быў настроены на дліну хвалі 21 сантыметр, якая адпавядае выпраменьванню міжзорнага вадарода. Меркавалася, што гэтая хваля павінна быць нейкім універсальным стандартам і арыенцірам для цывілізацый, якія спрабуюць усталяваць міжзорную сувязь.

Другі эксперымент, названы «Озма II», быў праведзены ў той жа абсерваторыі Бенджамінам Цукерманам і Патрыкам Палмерам. Падчас даследаванняў, які працягваліся з 1973 па 1976 гады было даследавана больш за 650 бліжэйшых зорак, але станоўчых вынікаў атрымана не было.

Спасылкі правіць