Празароцкая дзіцячы сад–сярэдняя школа імя І. Ц. Буйніцкага
Дзяржаўная ўстанова адукацыі «Празароцкая дзіцячы сад-сярэдняя школа імя І. Ц. Буйніцкага» — установа сярэдняй адукацыі ў аграгарадку Празароках Глыбоцкага раёна Віцебскай вобласці.
ДУА «Празароцкая дзіцячы сад–сярэдняя школа імя І. Ц. Буйніцкага» | |
---|---|
Заснавана | 1885 |
Тып | дзяржаўная ўстанова адукацыі |
Краіна | |
Размяшчэнне | |
Адрас | Віцебская вобласць, Глыбоцкі раён, аг. Празарокі, вуліца Цэнтральная, д. 24 А. |
Сайт | prozoroki.rooglub.gov.by (бел.) |
Гісторыя
правіцьГісторыя школы пачынаецца з XVII стагоддзя, калі манахі заснавалі ў Празароках францысканскі кляштар. Пры кожным кляштары ў той час існавала школа.
У 1885 годзе у аграгарадку з’явілася гмінная школа. Яна ўтрымлівалася за кошт дзяржаўнага казначэйства і сялян.
У 1900 годзе было адкрыта народнае вучылішча. У сярэднім настаўнік у той час праводзіў 30 урокаў у тыдзень, гадавы заробак складаў 360 рублёў. У 1900—1901 навучальным годзе вучылішча наведвалі 57 хлопчыкаў і 7 дзяўчынак. Навучальны год працягваўся 127 дзён.
У 1920—1930 гадах у Празароках дзейнічала школа з сямігадовым тэрмінам навучання.
У другой палове 1930-х гадоў для сямігодкі быў пабудаваны новы будынак, у якім было 7 класных пакояў, вестыбюль, калідор, настаўніцкая і кватэра для дырэктара з асобным уваходам. У школе карысталіся наступнымі падручнікамі: «Біблія», «Слова божае», «Агародніцтва», «Анатомія чалавека». Навучанне вялося на польскай мове. У школе навучалася больш за 200 дзяцей.
Са студзеня 1940 года выкладанне вялося на рускай і беларускай мовах. У 1947 годзе школа набыла статус сярэдняй.
У 1950-х гадах установа адукацыі размяшчалася ў 3-х драўляных будынках, адзін з якіх быў двухпавярховым. На першым паверсе размяшчаліся настаўніцкая, бібліятэка, кабінет дырэктара, на другім — 3 класныя пакоі.
У 1964 годзе быў пабудаваны сучасны будынак школы[1].
Зноскі
Спасылкі
правіць- Берніковіч, Д. Школа з багатай гісторыяй / Д. Берніковіч // Витебские вести. — 2014. — 15 нояб. — С. 10.
- Гінько, В. Слова краязнаўцы / В. Гінько // Літаратура і мастацтва. — 2012. — 2 лістап. — С. 22.
- Ляшук, С. Зорачкі з Празарок / С. Ляшук // Витебские вести. — 2015. — 2 июля. — С. 10.
- Сідаровіч, Г. У краіне празораў / Г. Сідаровіч // Настаўніцкая газета. — 2018. — 2 чэрв. — С. 16.