Пракоп Малы, Прокупек (чэшск.: Prokop Malý, Prokůpek; ? — 30 мая 1434, Ліпаны) — чэшскі дзеяч гусіцкага руху, святар, адзін з военачальнікаў, якія ўзначалілі табарытаў пасля смерці Яна Жыжкі.

Пракоп Малы
Род дзейнасці святар, палкаводзец
Дата смерці 30 мая 1434(1434-05-30)[1]
Месца смерці

Нарадзіўся, верагодна, у другой палове XIV стагоддзя, далучыўся да арміі Яна Жыжкі яшчэ ў маладым узросце. Згадваецца ў гістарычных крыніцах пачынаючы з 1424 года як член Арэбіцкага брацтва і паплечнік святара Амбража (блізкі сябар Яна Жыжкі). З 1428 года быў галоўным начальнікам (спраўцам) «сірот» (аднаго з радыкальных кірункаў гусітаў).

У 1427 годзе Пракоп Малы і другі гусіцкі правадыр Пракоп Голы нанеслі разгромнае паражэнне арміі аўстрыйскага эрцгерцага. Затым, у 1428—1432 гадах, яны неаднаразова ўрываліся ў Венгрыю, Саксонію, Маравію і Сілезію і нават беспаспяхова аблажылі Вену.

Загінуў у бітве супраць саюза каталікоў і ўмераных гусітаў пад Ліпанамі разам з іншым правадыром табарытаў — Пракопам Вялікім, пасля чаго табарыцкі рух практычна спыніў сваё існаванне.

Зноскі

Літаратура

правіць