Праксі́цель (стар.-грэч.: Πραξιτέλης) — старажытнагрэчаскі скульптар IV стагоддзя да н. э. Меркаваны аўтар знакамітых кампазіцый «Гермес з дзіцем Дыянісам» і «Апалон, які забівае яшчарку». Большасць работ Праксіцеля вядома па рымскім копіях або па апісаннях антычных аўтараў. Скульптуры Праксіцель размалёўваў афінскі мастак Нікій.

Праксіцель
стар.-грэч.: Πραξιτέλης
Фатаграфія
Дата нараджэння каля 395 да н.э.[1]
Месца нараджэння
Дата смерці каля 330 да н.э.[3]
Грамадзянства
Бацька мерк. Кефісадот Старэйшы[4]
Дзеці Кефісадот Малодшы і Тымарх[d]
Род дзейнасці скульптар
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы
Афрадыта Кнідская

Лічыцца, што Праксіцель, сын афінскага скульптара Кефісадота, нарадзіўся ў Афінах каля 390 г. да н. э. Да часу Аляксандра Македонскага, відаць, скульптара ўжо не было ў жывых.

Праксіцель — першы скульптар, які максімальна рэалістычна адлюстраваў аголеную жанчыну: скульптура Афрадыта Кнідская, дзе аголеная багіня прытрымлівае рукой адзенне, якое звалілася. Пасля вельмі многія скульптары адлюстроўвалі багіню ў падобнай позе. Афрадыта Праксіцеля стала так папулярна, што дала пачатак асаблівага тыпу ў жаночай скульптуры: тыпу Афрадыты Кнідскай (да гэтага тыпу належыць, напрыклад, Венера Мілоская).

У гонар Праксіцеля названы кратар на Меркурыі.

Зноскі

Спасылкі

правіць