Практыкаванні ў цудоўным

«Практыкаванні ў цудоўным» (руск.: Упражнения в прекрасном) — расійская трагікамедыя, знятая ў 2011 годзе рэжысёрам Віктарам Шаміравым[ru][1]. Фільм заснаваны на аднайменным спектаклі, пастаўленым у Тэатры імя Массавета[ru]. Галоўныя ролі ў фільме выканалі Віктар Шаміраў[ru], Гоша Куцэнка[ru], Канстанцін Юшкевіч[ru], Павел Савінкаў[ru], Ксенія Радчанка[ru].

Практыкаванні ў цудоўнымM:
Жанр кінакамедыя[d]
Рэжысёр
Прадзюсар
Сцэнарыст
У галоўных
ролях
Працягласць 93 хв.
Краіна
Мова руская
Год 2011
IMDb tt2107851

СюжэтПравіць

Тры немаладыя маскоўскія акцёры і студэнтка-актрыса ў суправаджэнні адміністратара адпраўляюцца на тэатральныя гастролі ў правінцыю. Падчас гастроляў яны сустракаюцца з паклоннікамі і забытымі калегамі, напіваюцца, высвятляюць адносіны, зайздросцяць адзін аднаму, трэніруюць акцёрскае майстэрства і задаюцца пытаннямі свайго жыццёвага і прафесійнага прызначэння.

Акцёрскі складПравіць

   Віктар Шаміраў[ru]   –   Альберт Свянціцкі
   Гоша Куцэнка[ru]   –   Яўген Калінін
   Канстанцін Юшкевіч[ru]   –   Васіль Карнаухаў
   Павел Савінкаў[ru]   –   Андрус
   Ксенія Радчанка[ru]   –   Аліса
   Ірына Апяксімава[ru]   –   Ірына

УзнагародыПравіць

Паводле інфармацыі сайта «Internet Movie Database» фільм быў адзначаны 3 узнагародамі і яшчэ 3 намінацыямі[2].

ЗноскіПравіць

  1. Uprazhneniya v prekrasnom (2011) — IMDb (англ.) . Сайт «Internet Movie Database». Праверана 16 ліпеня 2020.
  2. Uprazhneniya v prekrasnom — Awards (англ.) . Сайт «Internet Movie Database». Праверана 16 ліпеня 2020.

СпасылкіПравіць