Праліў Дзмітрыя Лапцева

Праліў Дзмітрыя Ла́пцева (руск.: Пролив Дмитрия Лаптева) — праліў у Паўночным Ледавітым акіяне паміж востравам Вялікі Ляхаўскі і мацерыком Еўразія (Рэспубліка Саха, Расія).

Праліў Дзмітрыя Лапцева
руск. Пролив Дмитрия Лаптева
Характарыстыкі
Шырыня50—61 км
Даўжыня115 км
Найбольшая глыбіня11—16 м
Размяшчэнне
73°05′00″ пн. ш. 140°37′00″ у. д.HGЯO
Вышэйстаячая акваторыяПаўночны Ледавіты акіян
Краіна
Праліў Дзмітрыя Лапцева (Новасібірскія астравы)
Праліў Дзмітрыя Лапцева
Праліў Дзмітрыя Лапцева

Злучае Усходне-Сібірскае мора з морам Лапцевых. Даўжыня праліва каля 115 км, шырыня 50—61 км, глыбіня 11—16 м. Большую частку года праліў пакрыты лёдам.

Названы ў 1902 годзе ў гонар удзельніка Вялікай Паўночнай экспедыцыі Дз. Я. Лапцева, атрад пад кіраўніцтвам якога ў 1740[1] годзе нанёс на карту і зрабіў апісанне паўднёвага берага праліва[2].

Зноскі

  1. Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 9: Кулібін — Малаіта / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш.. — Мн.: БелЭн, 1999. — Т. 9. — С. 135. — 560 с. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0155-9.
  2. Дмитрия Лаптева пролив // Географические названия мира: Топонимический словарь. — М: АСТ. Поспелов Е. М. 2001. (руск.)

Літаратура правіць

  • Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 9: Кулібін — Малаіта / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш.. — Мн.: БелЭн, 1999. — Т. 9. — С. 135. — 560 с. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0155-9.

Спасылкі правіць