Праліў Дрэйка
Праліў Дрэйка — праліў, які злучае Атлантычны і Ціхі акіян (часта праліў адносяць да Паўднёвага акіяну), абмежаваны на поўначы архіпелагам Вогненная Зямля, а з поўдня Паўднёвымі Шэтландскімі астравамі (Антарктыда). З’яўляецца самым шырокім пралівам на Зямлі — каля 820 кіламетраў у самай вузкай частцы.
Праліў Дрэйка? | |
---|---|
Размяшчэнне | |
58°34′49″ пд. ш. 62°54′34″ з. д.HGЯO | |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Праз праліў праходзіць магутная «Плынь Заходніх вятроў» — Антарктычная цыркумпалярная плынь. У праліве частыя моцныя штормы, прычым штормы праліва Дрэйка з’яўляюцца аднымі з самых моцных на планеце — вецер больш за 35 м/с і хвалі вышэй за 15 метраў тут не рэдкасць. Таму гэтыя шыроты называюць «Равунскія саракавыя». У праліве Дрэйка сустракаюцца айсбергі, пераважна ў яго паўднёвай частцы.
Спасылкі
правіць- Пролив Дрейка (руск.) — артыкул з Вялікай савецкай энцыклапедыі
- Праліў Дрэйка Архівавана 2 ліпеня 2010. на сайце Нацыянальнага акіянаграфічнага цэнтра ў Саўтгемптане
- Самы шырокі праліў на Зямлі: пірат усхадзіўся Архівавана 28 снежня 2011.