Пранглі (эст.: Prangli) — востраў на поўдні Фінскага заліва на тэрыторыі павета Хар’юмаа ў Эстоніі. Агульная плошча — 6,62 км². Насельніцтва (2017 г.) — 169 чалавек.

Пранглі
эст. Prangli
Бераг
Бераг
Характарыстыкі
Плошча6,62 км²
Насельніцтва169 чал.
Шчыльнасць насельніцтва25,53 чал./км²
Размяшчэнне
59°37′28″ пн. ш. 25°01′15″ у. д.HGЯO
АкваторыяФінскі заліў
Краіна
Пранглі (Эстонія)
Пранглі
Пранглі
Map
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Геаграфія правіць

Востраў Пранглі месціцца па поўдні Фінскага заліва за 21 км на паўночны ўсход ад Таліна, сталіцы Эстоніі. Берагі скалістыя на захадзе і пясчаныя з выдмамі на ўсходзе. Пераважаюць гліністыя глебы з украпваннямі сланцаў. На паверхні часцяком сустракаюцца валуны. Найбольшыя з іх маюць свае назвы.

У 19461960 гг. на Пранглі здабывалі прыродны газ.

Прырода правіць

Паверхня Пранглі пакрыта лугамі, мяшанымі лясамі і прыбярэжнымі выдмамі. На востраве сустракаецца каля 40 відаў птушак, у тым ліку траўнік, малая крачка, олушы.

Гісторыя правіць

У Сярэднявеччы востраў адыгрываў важную ролю ў суднаходстве ў Фінскім заліве. Яго назва Vrangö на скандынаўскіх мовах значыла «заваротак». Звесткі пра наяўнасць паселішча з’явіліся ў 1491 г. Першымі насельнікамі былі шведы, якія займаліся рыбалоўствам.

У нашы дні большасць астравіцян складаюць эстонцы. Насельніцтва сканцэнтравана ў 3 вёсках. Дзейнічае паромная пераправа. Развіваецца турызм.

Спасылкі правіць