Праспект Гядзіміна
Праспект Гядзімі́на[1] (літ.: Gedimino prospektas), або праспект Гедзімі́на (Праспект Гядзімі́наса) — галоўная цэнтральная вуліца Вільнюса.

Парадная магістраль сталіцы даўжынёй каля 1,8 км перасякае Лукішкі з усходу на захад ад Кафедральнай плошчы (у савецкі перыяд плошча Гедзіміна) да ракі Віліі (Нярыс, Neris). У канцы праспекта ў пачатку XX стагоддзі быў пабудаваны мост, які вядзе ў прадмесце Жверынас (Žvėrynas). Праезжая частка выбрукавана пліткай. Рух транспарту па праспекце абмежаваны, у вячэрні і начны час закрыты. У адміністрацыйным дачыненні частка праспекта (няцотныя бок ад № 1 да 11, цотны бок ад № 2 да 18) адносіцца да сянюніі (староства) Сянаміесціс, частка (няцотны бок № 13-53, цотны — № 20-64) — да сянюніі Наўяміесціс .
Забудова Правіць
Цотны бок Правіць
№ 2 — будынак, у якім з 1907 па 1911 год знаходзілася бібліятэка віленскага мецэната Барыса Даніловіча[2].
Галерэя Правіць
-
Ноччу
-
Гандлёвы цэнтр „Gedimino 9“
-
Gedimino 22
-
Банк Літвы
-
LMTA Palace
-
Свята-Георгіеўскі праспект (1900)
-
Праспект (1912)
Зноскі
Спасылкі Правіць
- На Вікісховішчы ёсць медыяфайлы па тэме Праспект Гядзіміна
- Gedimino pr. (англ.)(недаступная спасылка). International Survey of Architectural Values in the Environment. The Baltic Inter-SAVE project in Vilnius (6 верасня 2000). Архівавана з першакрыніцы 20 лютага 2014. Праверана 3 лютага 2014.
- Gedimino prospektas Vilniuje (літ.). Vilniaus katalogas. Праверана 3 лютага 2014.
- Проспект Гедиминаса (руск.). Vilnius tourism. Vilniaus turizmo informacijos centras. Праверана 3 лютага 2014.