Кафедральная плошча (Вільнюс)
Кафедра́льная плошча[1] (літ.: Katedros aikštė) — плошча ў цэнтральнай частцы Вільнюса, у Старым Горадзе. На ім збягаюцца праспект Гедзіміна і Замкавая вуліца.
Архітэктурныя дамінанты плошчы — Кафедра Святых Станіслава і Уладзіслава і Ніжні замак (зруйнаваны расійскімі ўладамі ў 1801 годзе, адбудаваны ў 2009 годзе), помнікі архітэктуры XIV—XVIII стагоддзяў. Побач з плошчай узвышаецца Замкавая гара з Вежай Гедзіміна на ёй.
Гісторыя
правіцьПлошча сфарміравалася ў XIX ст. Спачатку тут праводзіліся ваенныя парады і кірмаш Казюкі. У 1884 годзе з усходняга і паўночнага бакоў плошчы ўтварыліся скверы. З 1885 года на плошчы раз у два гады праводзіліся сельскагаспадарчыя кірмашы. У 1892 годзе Казюкі перанеслі на Лукішскую плошчу. У 1900 годзе расійскія ўлады паставілі помнік А. Пушкіну ў скверы пры плошчы, у 1903 годзе — помнік Кацярыне II. Перад адыходам расійскіх войскаў з Вільні ў 1915 годзе гэтыя помнікі вывезлі ў цэнтральную Расію.
У 1938 годзе ўлады міжваеннай Польскай Рэспублікі правялі рэканструкцыю і ўпарадкаванне плошчы, у выніку якой яна набыла сваё цяперашняе аблічча.
У 1996 годзе на плошчы адкрылі помнік вялікаму князю Гедзіміну[2].
Агульныя звесткі
правіцьМае пакрыццё з бетонавых плітаў. Заходні бок плошчы замыкае вуліца Тадэвуша Урублеўскага, паўднёвы бок — вуліца Свінтарога, усходні — парк, паўночную — Кафедра і Ніжні замак. Апроч праспекта Гедзіміна і Замкавай вуліцы, да плошчы збягаюцца вуліцы Маставая, Лаўрына Гуцэвіча, Універсітэцкая і Барбары Радзівіл.
Будынкі
правіць№ 2 — Кафедра Святых Станіслава і Уладзіслава. У 1387—1388 гадах з фундацыі Ягайлы вылося будаванне першага мураванага касцёла. Па пажары ў 1419 годзе Кафедру перабудавалі з ініцыятывы Вітаўта. У 1530-я гады касцёл перабудавалі ў стылі рэнесансу. У канцы XVIII ст. касцёл набыў сучаснае аблічча ў выніку перабудовы ў стылі класіцызму паводле праекту архітэктара Лаўрына Гуцэвіча. Побач з Кафедрай узвышаецца званіца вышынёй 57 метраў. № 4 — Ніжні замак. Мураваны замак збудавалі ў часы вялікага князя Аляксандра. З ініцыятывы вялікага князя Жыгімонта Старога замак перабудавалі ў рэнесансавым стылі. У 1544 годзе да замка дабудавалі крыло, якое пачало звацца Новым палацам. Будынак значна пацярпеў ад маскоўскіх захопнікаў у 1655—1661 гадах. У 1801 годзе ўлады Расійскай імперыі зруйнавалі помнік. У 2002—2009 гадах вялася адбудова замка. З 2013 года ў будынку дзейнічае музей.
Галерэя
правіць-
1794
-
1798
-
Ю. Пешка, 1808
-
1836
-
Л. Шмітнер, 1837
-
1848
-
1852
-
1862
-
1863
-
1883
-
М Залескі, XIX ст.
-
Ю. Азямблоўскі, XIX ст.
Зноскі
- ↑ Наша Ніва. №1, 1994. С. 7.
- ↑ Лашкевіч К. Страчаная сталіца. Топ-10 сімвалаў беларускай Вільні Архівавана 1 красавіка 2016., TUT.BY, 12 ліпеня 2011 г.
Літаратура
правіць- Луцкевіч Л. Вандроўкі па Вільні. — Вільня: Рунь, 1998.— 160 с.: іл. ISBN ISBN 9986-9228-2-8.
Спасылкі
правіць- На Вікісховішчы ёсць медыяфайлы па тэме Кафедральная плошча (Вільнюс)