Помнік Гедзіміну (Вільнюс)

Помнік Гедзіміну — конны помнік вялікаму князю літоўскаму Гедзіміну ў Вільнюсе, заснавальнікам якога ён з’яўляецца. Размешчаны на Кафедральнай плошчы, справа ад сабора Святога Станіслава.

Помнік
Помнік Гедзіміну
літ.: Paminklas didžiajam kunigaikščiui Gediminui

54°41′07,14″ пн. ш. 25°17′18,93″ у. д.HGЯO
Краіна  Літва
Горад Вільнюс
Скульптар Вітаўтас Кашуба, Міндаўгас Шнінас
Дата заснавання 1996
Дата пабудовы 1996 год
Матэрыял бронза, граніт
Map
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Помнік выкананы скульптарам Міндаўгасам Шнінасам паводле праекта амерыканскага скульптара літоўскага паходжання Вітаўтаса Кашубы. Адліты ў Беларусі з бронзы канфіскаванай літоўскімі мытнікамі на мяжы і перададзенай гораду. Граніт для пастамента падораны прэзідэнтам Украіны Леанідам Кучмай. Урачыстае адкрыццё адбылося 22 верасня 1996 года.

У аснову праекта лягла легенда аб заснаванні горада, якая апісваецца ў Хроніцы Быхаўца, паводле яе Гедзімін паехаў са сваёй сталіцы Трокаў на паляванне каля ракі Віліі. На адной з гор ён забіў магутнага тура, за што тая атрымала назву Туравай. Гедзімін спыніўся на ноч каля свяцілішча Швінтарога, дзе спальвалі літоўскіх князёў, пры сутоку Віліі і Вільні. У сне яму з’явіўся вялікі жалезны воўк, які стаяў на Туравай гары і выў як сотня ваўкоў. Сон уразіў князя, і, каб даведацца аб яго значэнні, быў выкліканы вярхоўны паганскі святар крыве-крывайціс Ліздзейка, які і растлумачыў князю, што на гэтым месцы трэба закласці горад, слава якога, як сведчыць выццё ваўка, разыдзецца па ўсім свеце. Гедзімін прыносіць ахвяры ў свяцілішчы і намерваецца перанесці сваю сталіцу[1].

Манумент адлюстроўвае самога князя Гедзіміна, які трымае ў левай руцэ аголены меч, і яго жарабца, які стаіць ззаду. Помнік Гедзіміну з’яўляецца адным з нешматлікіх, дзе вершнік знаходзіцца не на кані, а побач з ім. Воўк выкананы з граніту, хоць паводле легенды аб быў жалезным.

Зноскі

  1. Ві`льня(недаступная спасылка)

Спасылкі

правіць