Праспект Кляцкова (Гродна)

Праспект Кляцкова — адна з галоўных магісталей горада Гродна. Названы ў гонар былога сакратара Гродзенскага абкама партыі Героя Сацыялістычнай Працы Л.Г. Кляцкова. Да пачатку 21 стагоддзя называўся Праспектам 40 год Перамогі.

Праспект Кляцкова
Гродна
Агульная інфармацыя
Краіна Беларусь
Горад Гродна
Ранейшыя назвы Праспект 40 год Перамогі

Злучае права- і левабярэжныя бакі горада. Мае паўкруглую форму. Размешчаны ў паўднёва-усходняй частцы горада. Працягласць вуліцы каля 3500 метраў. Пачынаецца ад вуліцы Славінскага да праспекта Касманаўтаў. З’яўляецца часткай гарадскога паўкальца. Пачаў забудоўвацца з 1985 года (тады і атрымаў назву 40 год перамогі) 5-12 павярховымі жылымі дамамі ў левабярэжнай частцы горада. Архітэктурнае аблічча праспекта вызначалася агульным архітэктурна-планіровачным рашэннем мікрараёнаў Прынёманскі і Румлёва, якія прымыкалі да яго з захаду. У сярэдзіне 90 гадоў 20 стагоддзя інтэнсіўна пачаў забудоўвацца мікрараён Вішнявец, які прымыкае да праспекта з паўночна-усходняга боку. У сярэдзіне 2000 працягнуты да праспекта Касманаўтаў, тады ж на ім пачаў хадзіць тралейбус. Каля Нёмана праспект праходзіць праз лясны парк Румлёва. У 1986 годзе праз Нёман пабудаваны самы вялікі мост у горадзе, які мае 8 пралётаў, даўжынёй 357 метраў, шырынёй 24,4 метраў.

Рух па праспекту 4-палосны з радзяляльнай паласой. На ўсёй даўжыні праспекта ходзіць грамадскі транспарт: тралейбус і аўтобус.

Літаратура

правіць
  • Гродно. Энциклопедический справочник / Белорус. Сов. Энцикл.; Редкол.: И. П. Шамякин (гл.ред.) и др. — Мн.: БелСЭ, 1989. — 438 с., [12] л. ил.: ил.

Спасылкі

правіць