Леанід Герасімавіч Кляцкоў
Леані́д Гера́сімавіч Кляцко́ў (12 мая 1918, вёска Шыліна, Шумілінскі раён – 14 ліпеня 1997) — партыйны і дзяржаўны дзеяч БССР.
Леанід Герасімавіч Кляцкоў | |||||||
---|---|---|---|---|---|---|---|
|
|||||||
Папярэднік | Іван Мікуловіч | ||||||
Пераемнік | Уладзімір Сямёнаў | ||||||
Нараджэнне |
12 мая 1918 |
||||||
Смерць |
14 ліпеня 1997 (79 гадоў) |
||||||
Месца пахавання | |||||||
Партыя | |||||||
Адукацыя | |||||||
Ваенная служба | |||||||
Гады службы | 1941—1947 | ||||||
Прыналежнасць | СССР | ||||||
Званне |
|
||||||
Бітвы | Вялікая Айчынная вайна | ||||||
Узнагароды |
Біяграфія
правіцьПа адукацыі настаўнік.
З 1935 года на савецкай і камсамольскай рабоце.
Удзельнік Вялікай Айчыннай вайны.
У 1955 года скончыў Вышэйшую партыйную школу пры ЦК КПСС.
З 1952 года 1-ы сакратар Ашмянскага райкама КПБ, з 1960 года загадчык аддзелам, сакратар Мінскага абкама партыі, старшыня камітэта партыйна-дзяржаўнага кантролю абкама партыі і аблвыканкама, намеснік старшыні аблвыканкама.
З 1966 года загадчык аддзеламі ЦК КПБ, у 1972—1989 гадах 1-ы сакратар Гродзенскага абкама КПБ.
З 1989 года — інспектар ЦК КПБ.
У 1989—1991 гадах — народны дэпутат СССР. Пасля 1991 года знаходзіўся на пенсіі.
Званне Героя Сацыялістычнай Працы прысвоена ў 1976 г. за поспехі ў выкананні планаў па павелічэнні вытворчасці і продажы дзяржаве сельскагаспадарчай прадукцыі.
Член КПСС з 1940 года. Член ЦК КПБ з 1966 г. Член Цэнтральнай рэвізійнай камісіі КПСС з 1976 г. Дэпутат Вярхоўнага Савета СССР 1974—1989 гг., Вярхоўнага Савета БССР у 1959—63 гг. і 1967—75 гг.
Літаратура
правіцьЛеанід Герасімавіч Кляцкоў на сайце «Героі краіны»
- Кляцкоў Леанід Герасімавіч // Беларуская Савецкая Энцыклапедыя : у 12 т. / рэдкал.: П.У. Броўка [і інш.]. – Мн., 1972. – Т. 6. - С. 35.