Адкрыць галоўнае меню

Масавыя выступленні ў Ганконгу распачаліся ў чэрвені 2019 года і былі выкліканы законапраектам аб экстрадыцыі мясцовых жыхароў у суды КНР.

Пратэсты ў Ганконгу
June9protestTreefong01.jpg
Дэманстрацыя пратэсту 9 чэрвеня 2019.
Дата з 31 сакавіка 2019 года
Месца Ганконг
Мэты Беспаваротнае і канчатковае адпраўленне ў кошык законапраекта аб экстрадыцыі, урад павінен прызнаць памылкай вызначэнне дэманстрацый 12 чэрвеня 2019 як бунт, безумоўнае вызваленне ўсіх затрыманых удзельнікаў дэманстрацый, незалежнае расследаванне дзеянняў паліцыі пры разгоне пратэстаў, правядзенне рэформаў для прадастаўлення грамадзянам усеагульнага выбарчага права[1], адстаўка кіраўніка ўрада Кэры Лэм[2]
Вынік
  • Кэры Лэм аб’яўляе аб прыпыненні законапраекта і просіць прабачэння грамадскасці
  • Паліцыя часткова адмаўляецца ахарактарызаваць пратэст як «бунт»
Бакі канфлікту
Пратэстоўцы

(няма цэнтралізаванага кіраўніцтва):

  • Грамадзянскі фронт правоў чалавека
  • Прадэмакратычных лагер

«Демасiст»

  • Студэнцкі лакалiзм
  • Студэнцкі незалежны саюз
  • Студэнцкія саюзы дзяржаўных ВНУ
  • Адвакаты (толькі 6 чэрвеня)
Улады:
  • Урад САР Ганконг
    • паліцыя Ганконга
  • Прапекiнскi лагер

падтрымліваецца:

  • Урад Кітая
    • Камуністычная партыя Кітая

Змест

ПерадумовыПравіць

Ганконг — аўтаномная тэрыторыя Кітая, якая 99 гадоў належала Вялікабрытаніі. У 1997 годзе гэтую адміністрацыйную адзінку вярнулі ў склад Кітайскай Народнай Рэспублікі, але з умовай захавання аўтаноміі да 2047 года. У чэрвені 2019 года кіраўніца тэрыторыі Кэры Лэм ініцыявала закон, які дазваляе абыходзіць дамову кітайцаў з брытанцамі. Паводле законапраекта, жыхары былой брытанскай калоніі могуць быць перададзеныя ў суды КНР, пры тым што экстрадыцыя да гэтага была немагчымая. Жаданне Пекіну навязаць аўтаноміі змену закону аб экстрадыцыі выклікала масавыя пратэсты.

Ход падзейПравіць

Большасць жыхароў аўтаноміі адмоўна ўспрыняла намаганні мясцовай улады змяніць заканадаўства аб экстрадыцыі. У першых двух масавых маршах пратэсту ўдзел прыняў мільён, а потым 1 млн 200 тысяч чалавек адпаведна.

Пад націскам пратэстоўцаў улады вырашылі на нявызначаны тэрмін адкласці зацвярджэнне скандальных зменаў у мясцовым заканадаўстве. Аднак, гэта не спыніла пратэсты. Дэманстранты дамагаюцца поўнага адклікання законапраекту.

5 жніўня ў Ганконгу па закліку прафсаюзаў пачаўся генеральны страйк. Не працавала метро, былі адмененыя сотні рэйсаў[3].

На працягу двух месяцаў сілы правапарадку арыштавалі больш за 500 дэманстрантаў. Цэнтральная ўлада КНР абурэнне жыхароў Ганконгу назвалі «гульнямі з агнём»[4].

12 жніўня афіцыйны прадстаўнік канцылярыі па справах Ганконга і Макао Дзяржсавета Кітая Ян Гуан заявіў, што падчас беспарадкаў у Ганконгу сталі праяўляцца «парасткі тэрарызму». Кітай сагнаў у Шэньчжэнь, які мяжуе з Ганконгам, вялікую колькасць ваеннай тэхнікі Народнай узброенай паліцыі[5].

17 жніўня ў горадзе прайшла акцыя ў падтрымку праваахоўных органаў, на якой сабраліся 476 тыс. чалавек. У пачатку мерапрыемства быў прадэманстраваны дзесяціхвілінны відэаролік са сцэнамі нападу на паліцэйскіх і затрыманняў падчас пратэстных акцый. Некаторыя ўдзельнікі мітынгу прыйшлі на акцыю з дзяржаўнымі сцягамі КНР[6].

Зноскі

СпасылкіПравіць