Пратэст на Розенштрасэ
Пратэ́ст на Ро́зенштра́сэ («Вуліцы ружаў») у Берліне — мірная дэманстрацыя ў Трэцім рэйху, скіраваная супраць дзеянняў рэжыму. У сямідзённых пратэстах цягам лютага — сакавіка 1943 года ўдзельнічалі этнічныя немкі — жонкі і сваячкі жыдоў, арыштаваных дзеля дэпартацыі паводле расавай палітыкі Трэцяга рэйха. Выступленне скончылася вызваленнем усіх арыштаваных. Пратэст на Розенштрасэ — адзіная масавая дэманстрацыя немцаў у Трэцім рэйху супраць дэпартацыі яўрэяў[1].
Перадумовы
правіцьНюрнбергскія законы Трэцяга рэйха не адрознівалі яўрэяў, жанатых з людзьмі іншай веры, ад «поўных яўрэяў», і прадугледжвалі такое самае да іх стаўленне[2]. Нацысты намагаліся спрасціць працэдуру разводу ў такіх выпадках; тым не менш, 90 % прадстаўнікоў арыйскай расы вырашылі трымацца свайго шлюбу[3], таму рэжым мусіў устрымлівацца ад пераследу такіх яўрэяў, магчыма, баючыся раскрыцця сакрэтнасці «канчатковага рашэння». У 1939 годзе ў Трэцім рэйху налічвалася 30 000 сужэнскіх параў, адной паловай у якіх з’яўляліся яўрэі[4].
Хада падзей
правіць22 студзеня 1943 года Іозеф Гебельс і Адольф Гітлер вырашылі канчаткова ачысціць Германію ад яўрэяў[5][6]. 18 лютага ў сваёй прамове пра «татальную вайну» Гебельс згадаў і патрэбу ва «ўнутранай бяспецы ад паўторнага ўдару ў спіну»[7].
27 лютага Гестапа пачало ў часе «Фабрычнай акцыі » арыштоўваць апошніх яўрэяў у Берліне і накіроўваць іх у транзітныя лагеры. 1800 арыштаваных мужчын, якія былі жанаты з неяўрэяўкамі, аддзялілі ад астатніх 10 000 арыштаваных і змясцілі ў будынках на Розенштрасэ 2—4[8], паколькі яны з’яўляліся «прывілеяванымі» нават паводле нацысцкіх законаў[9]. Ужо ўвечары 27 лютага перад гэтымі будынкамі і пачаліся жаночыя пратэсты з патрабаваннем вярнуць іх мужоў[10]. Яны разыходзіліся пасля пагрозаў адкрыць вагонь, але праз пэўны час зноў збіраліся на дэманстрацыю[11]. 1 сакавіка 1943 года пратэст давялося прыпыніць, бо пачалася бамбарзіроўка Берліна брытанскай авіяцыяй[12].
РСХА прапаноўвала расстраляць пратэст, аднак Гебельс забараніў гэта, палічыўшы пратэст не палітычным, а проста жаданнем жанчын вярнуць сваіх мужоў; а немагчымасць схаваць магчымае забойства немцаў магло падарваць дух адзінства нацыі[12]. 6 сакавіка Гебельс, з’яўляючыся гаўляйтарам Берліна, загадаў вызваліць усіх зняволеных у будынках на Розенштрасэ 2—4. Яго міністэрства спрабавала схаваць інфармацыю пра дэманстрацыю, аднак у пачатку сакавіка брытанскія і амерыканскія газеты распаўсюдзілі пра яе інфармацыю. Тады Гебельс паспрабаваў прадставіць як пратэст супраць брытанскай бамбардзіроўкі Берліна.
Гебельс не стаў выконваць сваё абяцанне Гітлеру зноў паспрабаваць дэпартаваць выжылых з Розенштрасэ ў Аўшвіц, баючыся ўзнаўлення пратэстаў. Замест гэтага 18 красавіка 1943 года ён запатрабаваў ад іх зняць з вопраткі жоўтыя зоркі Давіда.
Неўзабаве высветлілася, што жанчыны сваім пратэстам на Розенштрасе, самі таго не ведаючы, выратавалі жыццё парыжскім яўрэям. Спасылаючыся на тое, што не вырашанае пытанне з берлінскімі жанатымі яўрэямі, памочнік Адольфа Айхмана ў Яўрэйскім аддзеле РСХА Рольф Гюнтэр апраўдваў нявысылку такіх самых яўрэяў з Парыжу. 21 мая 1943 года Эрнст Кальтэнбрунер з РСХА выдаў загад пра вызваленне з канлцягероў усіх нямецкіх яўрэяў, жанатых у змяшаных шлюбах, акрамя вінаватых у крымінальных злачынствах. Гэтым загадам таксама былі пералічаны чатыры катэгорыі яўрэяў, якія дагэтуль пазбягалі дэпартацыі; тры катэгорыі было загадана дэпартаваць, а ў чацвертую ўключылі яўрэяў са змяшаных шлюбаў. Усе такія сем’і перажылі Халакост.
Пратэст на Розенштрасэ быў адзіным супраць «канчатковага рашэння яўрэйскага пытання» ў нацысцкай Германіі[13].
Памяць
правіцьБудынак на Розенштрасэ каля Александэрплаца, дзе трымалі схопленых яўрэяў, быў знішчаны падчас бамбарзіроўкі Берліна саюзнікамі напрыканцы вайны. Цяпер на гэтым месцы стаіць ружовая калона з інфармацыяй пра дэманстрацыю.
У сярэдзіне 1980-х гадоў усходненямецкая скульптарка Інгеборг Гунцынгер стварыла мемарыял жанчынам, якія пратэставалі на Розенштрасэ. У 1995 годзе гэты мемарыял пад назвай «Блок жанчын» (ням.: Block der Frauen) быў пастаўлены ў парку непадалёк ад месца падзей.
У 2003 годзе пра падзеі на вуліцы Ружаў рэжысёрка Маргарэта фон Трота зняла фільм «Розенштрасэ».
Зноскі
- ↑ Bartrop, Paul R.; Dickerman, Michael (2017). The Holocaust: An Encyclopedia and Document Collection v.2. p. 552. ISBN 1440848327.
- ↑ Stoltzfus, Nathan (2016). Hitler's Compromises : Coercion and Consensus in Nazi Germany. p. 245. ISBN 978-0-300-21750-6.
- ↑ Stoltzfus, Nathan (2016). Hitler's Compromises : Coercion and Consensus in Nazi Germany. p. 254. ISBN 978-0-300-21750-6.
- ↑ 1926-2007, Hilberg, Raul (1985). The destruction of the European Jews (Student ed.). New York. ISBN 0841909105. OCLC 12421088.
{{cite book}}
:|last=
складаецца з лічбаў (даведка)Папярэджанні CS1: месца без выдавецтва (спасылка) Папярэджанні CS1: розныя назвы: authors list (спасылка) - ↑ Gellately, Robert (1990). The Gestapo and German society : enforcing racial policy, 1933–1945. Oxford: Clarendon Press. p. 143. ISBN 0198228694. OCLC 20670549.
- ↑ Gellatey Robert Backing Hitler: Consent and Coercion in Nazi Germany, Oxford: Oxford University Press, 2001 page 143.
- ↑ Gellately, Robert (2001). Backing Hitler: Consent and Coercion in Nazi Germany. Oxford. p. 143. ISBN 0192802917.
{{cite book}}
: Папярэджанні CS1: месца без выдавецтва (спасылка) - ↑ The Rosenstrasse Demonstration, 1943 . United States Holocaust Memorial Museum. USHMM. Праверана December 5, 2019.
- ↑ Stoltzfus, Nathan (2016). Hitler's Compromises : Coercion and Consensus in Nazi Germany. p. 254. ISBN 978-0-300-21750-6.
- ↑ Paldiel, Mordecai (2017). Saving One's Own: Jewish Rescuers During the Holocaust. pp. 23–25. ISBN 9780827612617.
- ↑ Stoltzfus, Nathan (2016). Hitler's Compromises: Coercion and Consensus in Nazi Germany. Yale University Press. p. 255. ISBN 978-0-300-21750-6.
- ↑ а б Stolzfus, Nathan (2001). Resistance of the Heart: Intermarriage and the Rosenstrasse Protest in Nazi Germany. New Brunswick: Rutgers University Press. p. 135. ISBN 0-8135-2909-3.
- ↑ Richie Alexandra. Faust's Metropolis A History of Berlin. — New York: Carroll & Graf, 1998. — С. 518. — ISBN 9780006376880.
Літаратура
правіць- Joachim Neander. Sein Leben, seine Lieder, sein Tal, Verlag Presseverband der Evangelischen Kirche im Rheinland (1980).
- Monika Richarz. Judisches Leben in Deutschland: Selbstzeugnisse zur Sozialgeschichte, vol. 3, 1918—1945, Stuttgart: Dt. Verl.-Anst. (1982): 64.
- Helmut Eschwege and Konrad Kwiet. Selbstbehauptung und Widerstand deutsche Juden im Kampf um Existenz und Menschewuerde 1933—1945, Hamburg: Christians (1984):43.
- Konrad Kwiet. Selbstbehauptung und Widerstand: Deutsche Juden im Kampf um Existenz und Menschenwürde, 1933—1945, Christians (1984). ISBN 978-3767208506
- Helmut Eschwege. Fremd unter meinesgleichen: Erinnerungen eines Dresdner Juden, Ch. Links; 1. Aufl edition (1991). ISBN 978-3861530237
- Antonia Leugers. Gegen eine Mauer bischöflichen Schweigens: Der Ausschuss für Ordensangelegenheiten und seine Widerstandskonzeption 1941 bis 1945, Verlag J. Knecht (1996).
- Christof Dipper. Schwierigkeiten mit der Resistenz, Geschichte und Gesellschaft 22 (1996): 409—416.
- Heinz Boberach. Aemter, Abkuerzungen, Aktionen des NS-Staates, Munich: Saur (1997): 379.
- Eric A. Johnson. Nazi Terror: The Gestapo, Jews, and Ordinary Germans, New York: Basic Books (1999): 25.
- Marion A. Kaplan. Dignity and Despair, Oxford University Press: (1999): 193.
- Nathan Stoltzfus. Resistance of the Heart: Intermarriage and the Rosenstrasse Protest in Nazi Germany, Rutgers University Press (March 2001): paperback: 386 pages. ISBN 0-8135-2909-3
- Christof Dipper. Third Reich History as if the People Mattered, Geschichte und Gesellschaft 26, no. 4 (2000). John J. Michalczyk, Confront!: Resistance in Nazi Germany, Peter Lang, 2004: 8. ISBN 0820463175
- Wolf Gruner, Widerstand in der Rosenstraße, Fischer Taschenbuch Vlg. (2005). ISBN 978-3596168835
- Nathan Stoltzfus. Hitler’s Compromises: Coercion and Consensus in Nazi Germany, Yale University Press (2016). ISBN 978-0-300-21750-6
- Nathan Stoltzfus and Birgit Maier-Katkin. Protest in Hitler’s «National Community»: Popular Unrest and the Nazi Response, Berghahn Books (2016). ISBN 978-1-78238-824-1
- Potter Hilary. Remembering Rosenstrasse: History, Memory and Identity in Contemporary Germany (англ.). — Peter Lang Limited, 2018. — ISBN 978-3-0343-1917-1.
- Gruner Wolf. Widerstand in der Rosenstraße: Die Fabrik-Aktion und die Verfolgung der "Mischehen" 1943 (ням.). — FISCHER Digital, 2015. — ISBN 978-3-10-560178-5.
- Schulle Diana. The Rosenstrasse protest // Jews in Nazi Berlin: From Kristallnacht to Liberation (англ.) / Beate Meyer, Hermann Simon, Chana Schütz. — University of Chicago Press, 2009. — ISBN 978-0-226-52159-6.
Спасылкі
правіць- The Women’s Rosenstraße Protest in Nazi Berlin, Nathan Stoltzfus
- Resistance by Berlin women against Goebbels (German language)
- Encyclopedia of Jewish Suffering, Book review of Jews in Nazi Berlin: From Kristallnacht to Liberation. Edited by Beate Meyer, Hermann Simon and Chana Schuetz, The University of Chicago Press. Book review By Alexander Zvielli, The Jerusalem Post, 4/9/2010. «An evocative profile of wartime Berlin reveals the shame, humiliation and destruction that befell the city’s Jews».