Прафесійна-тэхнічная адукацыя

Прафесійна-тэхнічная адукацыя — падрыхтоўка і павышэнне кваліфікацыі спецыялістаў для народнай гаспадаркі.

Грунтуецца на базавай і агульнай сярэдняй адукацыі. Уключае прафесійныя вучылішчы, ліцэі, каледжы і навукова-вытворчыя асяродкі. Паводле профілю бывае: будаўнічая, машынабудаўнічая, паслуговая, сельскагаспадарчая, хімічная і электратэхнічная. Для пашырэння дадатковых прафесійных ведаў і навыкаў, надання новых прафесій і спецыяльнасцей прафесійна-тэхнічныя навучальныя ўстановы праводзяць павышэнне кваліфікацыі і перападрыхтоўку кадраў[1].

Беларусь правіць

На 2001 год у Беларусі налічвалася 248 прафесійна-тэхнічных навучальных устаноў, у якіх больш за 136 000 навучэнцаў асвойвалі звыш 350 прафесій[1]. За 1991—2013 гады колькасць месцаў для прыёму ў прафесійна-тэхнічныя вучылішчы Беларусі скарацілася з 72 тыс. да 36 тыс. чалавек (удвая за 22 гады), што ў 2013 годзе складала ўтрая менш за план прыёму ў ВНУ[2]. На верасень 2013 года звыш 280 іншаземцаў з 15 краін атрымлівалі ў Беларусі прафесійна-тэхнічную адукацыю[3].

Зноскі

  1. а б Эдуард Каліцкі. Прафесійна-тэхнічная адукацыя // Беларуская энцыклапедыя ў 18 тамах / гал.рэд. Генадзь Пашкоў. — Мінск: Беларуская энцыклапедыя імя Петруся Броўкі, 2001. — Т. 13. — С. 28. — 576 с. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0216-4.
  2. Надзея Нікалаева. Ці могуць быць ільготы на веды // Звязда : газета. — 31 жніўня 2013. — № 163 (27528). — С. 1, 2. — ISSN 1990-763x.
  3. Надзея Нікалаева. Інжынер, тэхнік або рабочы // Звязда : газета. — 17 верасня 2013. — № 174 (27539). — С. 1, 4. — ISSN 1990-763x.

Спасылкі правіць