Прудкоўскі сельсавет (Чавускі раён)

былая адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў Чавускім раёне Магілёўскай вобласці Беларусі

Прудко́ўскі сельсавет — былая адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў складзе Чавускага раёна Магілёўскай вобласці Беларусі. Цэнтр — вёска Петухоўка.

Прудкоўскі сельсавет
Краіна  Беларусь
Уваходзіць у Чавускі раён
Уключае 11 населеных пунктаў
Адміністрацыйны цэнтр Петухоўка
Дата ўтварэння 20 жніўня 1924
Дата скасавання 23 снежня 2009
Насельніцтва (2009) 572
Код аўтам. нумароў 6

Гісторыя правіць

Утвораны 20 жніўня 1924 года ў складзе Чавускага раёна Магілёўскай акругі БССР. Цэнтр — вёска Прудок. Пасля скасавання акруговай сістэмы 26 ліпеня 1930 года ў Чавускім раёне БССР, з 20 лютага 1938 года — Магілёўскай вобласці. У 1939 годзе цэнтр сельсавета перанесены ў вёску Петухоўка. 13 чэрвеня 2002 года ў склад сельсавета з адміністрацыйнага падпарадкавання Чавускага гарасавета перададзена вёска Расінка[1]. 23 снежня 2009 года скасаваны, тэрыторыя далучана да Асінаўскага сельсавета[2].

Насельніцтва правіць

Насельніцтва сельсавета паводле перапісу 2009 года складала 572 чалавекі[3], з іх 93,2 % — беларусы, 2,3 % — рускія, 1,9 % — армяне, 1,0 % — украінцы[4].

Склад правіць

На момант скасавання ў склад сельсавета ўваходзілі 11 населеных пунктаў: вёскі Галачоўка, Дрануха, Дрокаўка, Зялёны Прудок, Ключ, Ляхаўшчына, Новаягораўка, Петухоўка, Прудок, Расінка і Рымінка.

Зноскі

Літаратура правіць

  • Административно-территориальное устройство БССР: справочник: в 2 т. / Главное архивное управление при Совете Министров БССР, Институт философии и права Академии наук БССР. — Минск: «Беларусь», 1985―1987.
  • Административно-территориальное устройство Республики Беларусь (1981—2010 гг.): справочник. — Минск: БелНИИДАД, 2012. — 172 с.