Прыбалтыйская монакліналь
Прыбалтыйская монакліналь — тэктанічная структура, якая ўтварае паўночна-заходні схіл Беларускай антэклізы, павернуты да Балтыйскай сінеклізы.
Знаходзіцца на памежжы Беларусі і Літвы, шырыня 50-60 км.
Паверхня крышталічнага фундамента апускаецца на паўночны захад і поўнач — паўночны захад з градыентам нахілу каля 3 м/км. Пры апусканні фундамента прыкладна да адзнак звыш -0,4 км градыент нахілу павялічваецца да 10 м/км. Па меры апускання фундамента разрэз чахла нарошчваецца адкладамі ніжнебайкальскага, верхнебайкальскага, каледонскага, герцынскага і кімерыйска-альпійскага комплексаў.
Літаратура
правіць- Энцыклапедыя прыроды Беларусі. У 5-і т. Т. 4. Недалька — Стаўраліт / Рэдкал. І. П. Шамякін (гал. рэд.) і інш. — Мн.: БелСЭ імя Петруся Броўкі, 1985. — 599 с., іл. — 10 000 экз.
- Геология Беларуси / А.С. Махнач, Р.Г. Гарецкий, А.В. Матвеев и др. — Мн.: Институт геологических наук НАН Беларуси, 2001. — 815 с. — ISBN 985-6117-56-9