Прыекуле (Літва)

горад у Літве

Прыекуле (літ.: Priekulė, традыцыйная беларуская назва — Прэ́куле) — горад у заходняй Літве, знаходзіцца ў Клайпедскім раёне Клайпедскага павета, за 20 кіламетраў ад Клайпеды. Колькасць насельніцтва складае 1,7 тыс. чалавек. Горад знаходзіцца ў этнаграфічным рэгіёне Малая Літва. Праз горад цячэ рака Мінія. Прэкуле з’яўляецца чыгуначнай станцыяй на лініі Клайпеда — Савецк[2].

Горад
Прыекуле
літ.: Priekule
Герб Сцяг
Герб Сцяг
Краіна
Павет
Раён
Сянюнія
Каардынаты
Першая згадка
1511
Горад з
Плошча
  • 2,45 км²
Вышыня цэнтра
4 м
Насельніцтва
  • 1 251 чал. (1 студзеня 2023)[1]
Часавы пояс
Тэлефонны код
(+370) 458
Паштовыя індэксы
LT-96047
Афіцыйны сайт
Прыекуле на карце Літвы
Прыекуле (Літва) (Літва)
Прыекуле (Літва)

Гісторыя правіць

Назва Прэкуле ўпершыню ўзгадваецца ў першай палове ХVI стагоддзя. Пачаткова паселішча мела назву Памінія (на рацэ Мінія), і гэта была малая вёска з трыма гаспадаркамі. У 1511 годзе тут адкрылася карчма «zur Minnige». У 1540 годзе яе набыў Лукас Прэкал. Ад яго фаміліі, пайшла і новая назва паселішча «Прэкола» ці «Прэкуле», якая ўпершыню з’явілася на карце ў 1548 годзе. У 1587 годзе ў паселішчы быў пабудаваны касцёл.

У 1609 годзе, падчас вайны Рэчы Паспалітай са Швецыяй 1600—1611 гадоў паселішча было спаленае польска-літоўскімі войскамі. У 1688 годзе быў пабудаваны новы касцёл.

У 1905 годзе, паселішча знаходзілася ў складзе Прусіі, якое цяпер мела назву «Prökuls», мела 500 дамоў і было заселенае пераважна лютэранамі. Перад Другой сусветнай вайной у паселішчы жыло каля 1200 чалавек.

Пасля 1921 года Прыекуле апынулася ў складзе Літвы. Статус горада Прыекуле атрымала ў 1948 годзе.

Насельніцтва правіць

Дынаміка насельніцтва Прыекуле
Год 1970 1979 1989 2001 2010
жыхароў 1 931 1 864 1 826 1 725 1 644

Славутасці правіць

Зноскі

  1. Resident population by city / town at the beginning of the yearState Data Agency of Lithuania, 2023. Праверана 12 лютага 2023.
  2. Большая советская энциклопедия : ([в 30 т.]) / гл. ред. А. М. Прохоров. — 3-е изд.. — М. : Советская энциклопедия, 1969—1978. (руск.)

Спасылкі правіць