Пры́екулэ (лат.: Priekule) — горад у Латвіі. З’яўляецца адміністрацыйным цэнтрам Прыекульскага краю. Плошча 5,4 км². Насельніцтва 2167 чал. (2016).

Прыекулэ
лат.: Priekule
Герб
Герб
Priekule.JPG
Краіна
Каардынаты
Плошча
Вышыня цэнтра
65 м[2]
Насельніцтва
Паштовыя індэксы
LV-3434[4]
Афіцыйны сайт
Прыекулэ на карце Латвіі
Прыекулэ (Латвія)
Прыекулэ

ГісторыяПравіць

Прыекулэ ўпершыню ўзгадваецца ў 1483 годзе, калі мясцовыя землі былі аддадзены ва ўладанне барона Корфа. Палац Корфаў захаваўся да нашых дзён (зараз там размешчана школа). Захавалася і Шведская брама, пабудаваная ў 1688 годзе, выява якой прысутнічае на гербе горада. У 1871 годзе праз Прыекулэ прайшла чыгунка ЛіепаяВільня. У час Другой сусветнай вайны горад стаў арэнай крывавых баёў, з таго часу ў ім знаходзіцца адно з найбуйнейшых ваенных пахаванняў на тэрыторыі былога СССР, у якім пахавана каля 23 тысяч байцоў Чырвонай арміі.

СлавутасціПравіць

Вядомыя асобыПравіць

ГалерэяПравіць

Зноскі

СпасылкіПравіць