Прымакі (спектакль)
«Прымакі» — спектакль, пастаўлены ў 2007 годзе рэжысёрам Аляксандрам Гарцуевым у Гродзенскім абласным драматычным тэатры і прымеркаваны да 125-годдзя з дня нараджэння Янкі Купалы.
«Прымакі» | |
---|---|
Жанр | народны вадэвіль на адну дзею |
Заснаваны на | сцэнічнага жарту Я. Купалы «Прымакі» |
Кампазітар | Уладзімір Кур’ян |
Рэжысёр | Аляксандр Гарцуеў |
Мастак-пастаноўшчык | Таццяна Сакалоўская |
Харэограф | Людміла Фадзеева |
Акцёры | Гл. спіс |
Працягласць | 80 хв. |
Краіна | Беларусь |
Мова | беларуская |
Год | 6 кастрычніка 2007 |
Пастаноўкі | Гродзенскі абласны драматычны тэатр |
Гісторыя
правіцьПершая пастаноўка «Прымакоў» у Гродзенскім абласным тэатры адбылася напярэдадні 90-годдзя Янкі Купалы ў 1972 годзе.[1]
Сюжэт
правіцьДаміцэля, прачуўшыся раніцай, знаходзіць у сваім ложку не мужа, а свайго кума Максіма. А ў гэты час яе муж Трахім салодка спіць у чужое хаце са сваёй кумой Паланеяй. Гісторыя ўскладняецца тым, што дзеці згубіўшыхся ў начных прыгодах сваякоў кахаюць адзін аднаго і хочуць ажаніцца. Ці не стане бурны сямейны канфлікт перашкодай іх шчасцю? Рэжысёр вырашае спектакль у жанры вадэвілю з яскравымі народнымі песнямі і танцамі. Яркая, амаль што лубочная сцэнаграфія ў спалучэнні з народнай вопраткай надаюць спектаклю яркасць і відовішчнасць.[2]
Творчая задума
правіцьТрэба паглядзець на старонкі Купалы, калі чалавек удумлівы, то за камічнай формай … адчуе вялікі боль за наш народ, за нашу Радзіму, таму што Купала не быў дурным пустым чалавекам, ён не мог проста так пісаць гэту камедыю. Праз камедыю праглядаліся слёзы. І спачуванні да свайго народа. Так я разумею гэту п'есу, лічу, што зрабіў у гэтым тэатры дыптых «Раскіданае гняздо» і «Прымакі». Гэта розныя па жанры спектаклі, як падасца на першы погляд, адзін — камедыя, а другі — трагедыя. Але ў гэтым спалучэнні і ёсць сэнс нашага жыцця — ад камедыі да трагедыі адзін крок. Слёзы і смех стаяць побач. Вось так мы жывем. … [гэтая п'еса] пра нас. Тут можа ў трошкі перабольшанай форме, але гэта не пра п’янку, не пра бойкі, а пра ўзаемаадносіны людзей, як людзі іншым разам і любяць адзін аднаго і ненавідзяць адначасова. Вось гэта спалучэнне, яно такое дзікаватае трохі, і хочацца, як Купала казаў, да зор, да неба, ну, мабыць, так некалі і будзе. Рэжысёр Аляксандр Гарцуеў аб творы Купалы[3] |
Акцёры
правіцьЗноскі
- ↑ Янка Купала: Энцыкл. даведнік. — Мн., БелСЭ, 1986. — Артыкул «Прымакі». — C. 506—507.
- ↑ Прымакі(недаступная спасылка). Гродзенскі абласны драматычны тэатр. Архівавана з першакрыніцы 26 верасня 2020. Праверана 31 кастрычніка 2012.
- ↑ Бяленік, Алеся. Купала-рэп . Газета «Наша Ніва» (1 лістапада 2012).
Спасылкі
правіць- Старонка спектаклю з фотагалерэяй Архівавана 26 верасня 2020. на сайце Гродзенскага абласнога драматычнага тэатра Архівавана 26 кастрычніка 2012.
- Купала-рэп на сайце «Наша Ніва»