Сяргей Уладзіміравіч Курыленка
Сяргей Уладзіміравіч Курыле́нка (28 студзеня 1956, г. Сафонава, Смаленская вобласць, РСФСР) — беларускі акцёр тэатра. Заслужаны артыст Беларусі (1998).
Сяргей Уладзіміравіч Курыленка | |
---|---|
Дата нараджэння | 28 студзеня 1956 (68 гадоў) |
Месца нараджэння | |
Адукацыя | |
Прафесія | тэатральны акцёр |
Тэатр | |
Узнагароды |
Біяграфія
правіцьСкончыў у 1980 годзе Беларускі тэатральна-мастацкі інстытут. З 1980 года ў Гродзенскім абласным драматычным тэатры, рэжысёр-пастаноўшчык.
Пасля масавых фальсіфікацый на прэзідэнцкіх выбарах 2020 года, жорсткага разгону акцый пратэстаў, збіцця і катаванняў затрыманых пратэстоўцаў, раз з сямю дзясяткамі супрацоўнікаў тэатра падпісаў зварот да ўладаў, у якім заклікаў спыніць гвалт[1].
20 верасня акцёры спынілі спектакль «Вельмі простую гісторыю» пасля першага акту, калі ў антракце даведаліся пра тое, што Сяргей Курыленка і яго жонка Валянціна Харытонава былі затрыманыя. Пра гэта са сцэны гледачам заявіў акцёр Ігар Уланаў[2].. Дырэктар тэатра Ігар Гедзіч выклікаў да сябе акцёраў, задзейнічаных у спектаклі, прымусіўшы пісаць тлумачальную запіску, прыгразіўшы звольніць тых, хто адмовіцца. Пасля гэтага часта артыстаў была звольнена або сышла з тэатра[3][4].
27 кастрычніка па закліку Святланы Ціханоўскай далучыўся да агульнанацыянальнай забастоўкі разам з галоўным рэжысёрам Генадзем Мушпертам. У адказ дырэктар драмтэатра Ігар Гедзіч прапанаваў ім звольніцца па ўласным жаданні, але, пасля таго як яны адмовіліся, звольніў іх па артыкуле за «невыкананне працоўных абавязкаў»[5].
Творчасць
правіцьЯго акцёрскае майстэрства вызначаецца сцэнічным густам, адчуваннем знешняга і ўнутранага малюнка ролі, смеласцю ў пошуках новых імправізацый. Стварыў яркія і выразныя характары-тыпы беларускага рэпертуару: Радзівіл Чорны і Уладзімір («Чорная панна», «Рагнеда і Уладзімір» А. Дударава). Сярод роляў: маркіз Дарант («Вар’яцкі Журдэн » М. Булгакава), Драер («Кароль, дама, валет…» У. Набокава), Жыд («Камедыя пра нешчаслівага селяніна, яго жонку Маланку, жыда Давіда і Чорта, які страціў сэнс існавання» У. Рудава), Брэд Вінер («Дарагая Памэла» Дж. Патрыка ), адвакат Хельмер («Нора» Г. Ібсена), Джордж («У наступным годзе, у той жа час…» Б. Слэйда ), Прафесар («Разбойнік » К. Чапека), Эзоп («Ліса і вінаград» Г. Фігейрэду), Генры Хігінс («Лялька» паводле Б. Шоу), Альвара («Татуіраваная ружа » Т. Уільямса) і інш. У прэм’ерным спектаклі «Рок-канцэрт з Рыгорам Горыным» (паводле Р. Горына) стварыў унікальны «зборны» вобраз інтэлігента (Ларычаў), які ўвасабляе ў сабе чысціню душы і сумленнасць.
Сям’я
правіцьУ шлюбе з актрысай Валянцінай Харытонавай.
Зноскі
- ↑ «Ваяваць з уласным народам — шлях у нікуды». Горадзенскі драмтэатар выступіў з адкрытым зваротам да ўладаў. 13 жнівень 2020
- ↑ «Сустракалі нас як герояў — плакалі ўсе». У Гродне акцёры тэатра спынілі спектакль, калі даведаліся, што іх калег затрымаў АМАП. 21.09.2020
- ↑ У гродзенскім драмтэатры пасля звальнення актрысы адмянілі спектакль. Да тэатру прыехаў Каранік і АМАП. 22.09.2020
- ↑ У драмтэатры ў Гродне адмянілі ўсе спектаклі. 25.09.2020
Літаратура
правіць- С. І. Карамазіна. Курыленка Сяргей Уладзіміравіч // Тэатральная Беларусь: энцыклапедыя : у 2 т. / рэдкал.: Г. П. Пашкоў [і інш.]. — Мн.: Беларуская Энцыклапедыя, 2002. — Т. 1. — 565 с. — 4 000 экз. — ISBN 985-11-0255-5.