Валянціна Харытонава
Валянціна Харытонава (25 кастрычніка 1951) — беларуская актрыса тэатра.
Валянціна Харытонава | |
---|---|
Дата нараджэння | 25 кастрычніка 1951 (73 гады) |
Адукацыя | |
Прафесія | тэатральная актрыса |
Тэатр |
Біяграфія
правіцьУ 1980 годзе скончыла Беларускі тэатральна-мастацкі інстытут, курс А. Ф. Андросіка. З 1980 года працавала актрысай Гродзенскага абласнога драматычнага тэатра.
Творчасць
правіцьАсноўныя ролі:
- Дуська («Коннікі з легенды» В. Ялманава і В. Сімакіна, 1980);
- Манашка («97» Н. Куліша, 1981);
- Кіра («Успамін» Аляксея Арбузава, 1981);
- Мэры, Мурада («Я, бабуля, Іліко і Іларыён» Н. Думбадзэ і Н. Лардкіпанідзэ, 1983);
- Камсорг («Развітанне ў чэрвені» Аляксандра Вампілава, 1983);
- Новенькая («Экспромт-фантазія» Вікторыі Токаравай, 1985);
- Дзяўчына («Афіцыйная асоба» І. Пікоўскага, 1985);
- Курылава («Шторм» В. Біль-Белацаркоўскага, 1985);
- Суседка («Дэкамерон» Джавані Бакача, 1986);
- Маргарыта («Ланцужок» Л. Корсунскай, 1986);
- Бабка («Бабін бунт» Я. Пцічкіна і М. Пляцкоўскага, 1986);
- Лідзія («Развітанне з Вятлугіным» В. Аро, 1986);
- Ціханаўна («Бдым» С. Злотнікава, 1988);
- Бабуля («Восем любячых жанчын » Р. Тамы, 1989);
- Жанчына з папугаем («Мандат » М. Эрдмана, 1989);
- Клаўдзія («Гутаркі пры ясным месяцы» Васіля Шукшына, 1989);
- Луіза («Лаліта» Уладзіміра Набокава, 1990);
- Свацця («Свае людзі — згода будзе » Аляксандра Астроўскага, 1990);
- Люшка Мякішава («Жыццё і прыгоды салдата Івана Чонкіна» Уладзіміра Вайновіча, 1990);
- Зайчык («Зайка-зазнайка» Сяргея Міхалкова, 1990);
- Серафіма Паўлаўна («Дачны раман» Б. Рацэра і В. Канстанцінава, 1991);
- Дэяніры («Карчмарка» Карла Гальдоні, 1991);
- Эдыт («Няўрымслівы дух » Ноэла Коўарда, 1992);
- Настаўніца («Спадарыня міністэрша» Б. Нушыча, 1993);
- Чубатка («Дацкая гісторыя» Ханса Крысціяна Андэрсана, 1994);
- Бетсі («Аднойчы ў Канзасе» С. Дзмітрыева, 1995);
- Марыяна, Фея («Папялушка» Яўгена Шварца, 1995);
- Эн Патнэм («Салемскія ведзьмы » Артура Мілера, 1996);
- Бабка Дар’я («Нам нельга без сябра» Сяргея Казлова, 1996);
- Шэры мышонак («Прыгоды ката Леапольда» Аркадзя Хайта, 1996);
- Цыганка («Разбойнік » Карала Чапека, 1997);
- Аднавокі разбойнік («Чамадан глупства» Людмілы Петрушэўскай, 1998);
- Каралева («Пярсцёнак і ружа » Уільяма Тэкерэя, 1999);
- Змяя падкалодная («Цуды на змяіным балоце» Юлія Кіма, 1999);
- Джазэфін («Татуіраваная ружа » Тэнесі Уільямса, 2000);
- Былая такса («Сабакі» Алены Палешчанковай, 2000);
- Бабуля («Антошка і гармонік» В. Шульжыка і Ю. Фрыдмана, 2000);
- Сястра Бернарда («П’емонцкі звер» Андрэя Курэйчыка, 2002);
- Жаба («Граем у Маршака» Самуіла Маршака, 2003);
- Дуся («Мёртвае цела» В. Карасёва, 2003);
- Марыля («Раскіданае гняздо» Янкі Купалы, 2006);
- Баранеса і Капітан («Голы кароль» Яўгена Шварца, 2007);
- Ключніца Варвара («Іван-царэвіч» Юлія Кіма, 2008);
- Арыяна Кларэнс («Блэз» Клода Манье, 2009);
- Бабуля («Дзень нараджэння ката Леапольда» Аркадзя Хайта і Альберта Левенбука, 2009);
- Муза («Тарас на Парнасе» Сяргея Кавалёва, 2010);
- Чычы («Айбаліт і Бармалей» Вадзіма Карастылёва, 2010);
- Пакаёўка («№ 13» Рэя Куні, 2011);
- Яўгенія, бабуля Артура («Танга» Славаміра Мрожака, 2012);
- Суседка («3 + 2» па п’есе Людмілы Петрушэўскай «Лесвічная клетка», 2013);
- Жан Фіжак («Незаконнае ўварванне» Жана-Мары Шэўрэ, 2014);
- Дорыс («Дзявочнік над вечным спакоем» Айвона Менчала, 2015);
- Міс Фернівэл («Чорная камедыя» Петэра Шэфера, 2016);
- Серафіма Ільінічна («Самазабойца» Мікалая Эрдмана, 2018);
- Лідзі («Усе мышы любяць сыр» Дзюлы Урбана, 2020).
Спасылкі
правіць- Валянціна Харытонава на сайце Кино-театр.ру (руск.)