Уладзімір Уладзіміравіч Набокаў
Уладзімір Уладзіміравіч Набокаў (руск.: Владимир Владимирович Набоков, англ.: Vladimir Nabokov, псеўданім Сирин; 10 (22) красавіка 1899, Санкт-Пецярбург, Расійская імперыя — 2 ліпеня 1977, Мантро, Швейцарыя) — рускі і амерыканскі пісьменнік.
Уладзімір Уладзіміравіч Набокаў | |
---|---|
руск.: Владимир Владимирович Набоков | |
![]() | |
Асабістыя звесткі | |
Псеўданімы | Владимир Сирин |
Дата нараджэння | 10 (22) красавіка 1899[1] |
Месца нараджэння | |
Дата смерці | 2 ліпеня 1977[3][4][…] (78 гадоў) |
Месца смерці | |
Пахаванне | |
Грамадзянства | |
Бацька | Уладзімір Дзмітрыевіч Набокаў[d] |
Маці | Алена Рукавішнікава[d][7] |
Жонка | Вера Яўсееўна Набокава[d] |
Дзеці | Дзмітрый Уладзіміравіч Набокаў[d] |
Альма-матар | |
Месца працы | |
Прафесійная дзейнасць | |
Род дзейнасці | раманіст, паэт, пісьменнік, заолаг, перакладчык, драматург, аўтабіёграф, сцэнарыст, лепідаптэрыст, выкладчык універсітэта, літаратурны крытык, журналіст, пісьменнік навуковай фантастыкі, шахматны кампазітар, шахматыст, літаратуразнавец, энтамолаг, літаратар |
Гады творчасці | 1921 — 1977 |
Кірунак | мадэрнізм |
Жанр | сатыра |
Мова твораў | руская і англійская |
Узнагароды |
грант Гугенхайма (1943) |
Подпіс |
![]() |
vladimir-nabokov.org | |
![]() | |
![]() | |
![]() |
Першыя творы Набокава былі напісаны на рускай мове. Аднак сусветную вядомасць яму прынеслі пераважна яго англамоўныя раманы. Пісьменнік вядомы таксама вялікім унёскам у лепідатэралогію (раздзел энтамалогіі, прысвечаны лускакрылым). Апрача таго стварыў і апублікаваў шэраг цікавых шахматных задач і крыжаванак.
Раман «Лаліта», напісаны на англійскай мове, часта згадваецца як адзін з самых значных і ўплывовых узораў прозы дваццатага стагоддзя.
Біяграфія
правіцьУладзімір Набокаў нарадзіўся ў арыстакратычнай сям’і расійскага палітыка Уладзіміра Дзмітрыевіча Набокава. Сям’я Набокава ў паўсядзённасці карысталася трыма мовамі — рускай, англійскай, французскай. Такім чынам, будучы пісьменнік ад самага маленства быў трылінгвам. Па ўласных словах, навучыўся чытаць па-англійску раней, чым па-руску.
Адукацыю пачаў у Тэнішэўскім вучылішчы ў Пецярбургу, дзе трохі раней вучыўся Восіп Мандэльштам. Найбольш цікавіцца літаратурай і энтамалогіяй. Незадоўга да рэвалюцыі выдае на ўласныя грошы зборнік сваіх вершаў.
У 1917 г. разам з сям’ёй перасяляецца ў Крым, а потым імігрыруе з Расіі ў Берлін. Адтуль малады Набокаў паступае ў Кембрыджскі ўніверсітэт, які скончвае ў 1922 г. Пасля жыў у Берліне. У 1937 г. на 2 гады перасяляецца ў Парыж, адкуль напярэдадні Другой Сусветнай вайны эмігрыруе ў ЗША. Працаваў выкладчыкам спачатку ў адным з коледжаў, потым у Карнэльскім універсітэце, дзе чытаў курсы рускай і сусветнай літаратуры. У 1945 г. атрымаў амерыканскае грамадзянства. Адначасова займаецца літаратурнай дзейнасцю. Акрамя таго робіць сабе імя як прафесіянальны энтамолаг.
У 1959 г. вяртаецца ў Еўропу, селіцца ў Швейцарыі, дзе і праводзіць рэштку жыцця. Памірае 2 ліпеня 1977 г.
Творчасць
правіцьПершы зборнік — «Вершы» (1916). Да 1940 пісаў пад псеўданімам Сірын. 3 1940 пісаў і на англійскай мове, з 1960-х г. толькі на англійскай.
Расія, рускія — пастаянны фон і тэма ўсёй яго творчасці. Светаадчуванне рускага эмігранта выяўлена ў раманах «Машачка» (1926), «Подзвіг» (1931—32), аўтабіяграфічнай кнізе «Іншыя берагі» (1951) і інш. Раманы «Абарона Лужына» (1929—30), «Запрашэнне на пакаранне смерцю» (1935—36; антыўтопія), «Дар» (1937), «Пнін» (1957) пра трагічную калізію духоўна адоранага адзіночкі з прымітыўнай мяшчанскай цывілізацыяй, светам пошласці.
У рамане «Лаліта» (1955) — спалучэнне эротыкі і сацыяльна-крытычнага апісання нораваў Амерыкі. Як напісаў беларускі літаратар Альгерд Бахарэвіч:
…«Лаліта» — раман пра каханьне. Злачыннае, нелегальнае, вычварнае, забойча-збачэнскае, немагчымае — але сапраўднае. Непрыстойнае… Але ці можа сапраўднае каханьне быць непрыстойным?[9] |
На аўтабіяграфічнай аснове Уладзімір Набокаў стварыў паэмы «Дзяцінства» (нап. 1918), «Крым» (1921), «Пецярбург» (1923), «Універсітэцкая паэма» (1927). Аўтар раманаў «Камера абскура» (1932—33), «Адчай» (1934), «Паглядзі на арлекінаў!» (1974), зборнік апавяданняў «Вясна ў Фіяльтэ» і іншыя апавяданні" (1956), паэтычных драм «Смерць», «Дзядуля», «Полюс» (усе нап. 1922), зборнікаў вершаў «Гронка» (1923), «Вершы 1929—1951 гг.» (1952), лекцый і эсэ пра рускую літаратуру, у т.л. «Мікалай Гогаль» (1944), шахматных задач і інш.
Стылістычна вытанчаным яго творам уласцівы і рэалістычныя, і мадэрнісцкія элементы (лінгвастылістычная гульня, парадзіраванне, містыфікацыя і інш.).
Выдаў мемуары «Памяць, гавары» (1966). Зрабіў празаічны пераклад на англійскую мову «Яўгена Анегіна» А. Пушкіна (т. 1—3, 1964), пераклаў «Слова аб палку Ігаравым» і інш.
Беларускія пераклады
правіцьНа беларускую мову асобныя яго творы пераклалі Галіна Багданава[10], Рыгор Сітніца[11] і Юрый Рыдкін[12].
Выбраная бібліяграфія
правіцьРаманы і аповесці
правіцьРускамоўныя
правіць- «Машачка» (Машенька, 1926)
- «Кароль, дама, валет» (Король, дама, валет, 1927—1928)
- «Абарона Лужына» (Защита Лужина, 1929—1930)
- «Шпег» (Соглядатай, 1930) — аповесць
- «Подзвіг» (Подвиг, 1932)
- «Камера абскура» (Камера обскура, 1932)
- «Роспач» (Отчаяние, 1936)
- «Запрашэнне на пакаранне смерцю» (Приглашение на казнь, 1938)
- «Дар» (Дар, 1937—1938)
- «Іншыя берагі» (Другие берега, 1954) — (аўтабіяграфія)
- «Лаліта» (Лолита, 1967, аўтарскі рускі пераклад)
Англамоўныя
правіць- «Праўдзівае жыццё Себасцьяна Найта» (The Real Life of Sebastian Knight, 1941)
- Bend Sinister 1947)
- «Лаліта» (Lolita, 1955)
- «Пнін» (Pnin, 1957)
- «Цьмяны агонь» (Pale Fire, 1962)
- «Памяць, гавары» (Speak, Memory. An Autobiography Revisited., 1967)
- «Ада, або Уцехі жарсці: сямейная хроніка» (Ada or Ardor: A Family Chronicle, 1969)
- «Празрыстыя рэчы» (Transparent Things, 1972)
- «Паглядзі на арлекінаў!» ( Look at the Harlequins!, 1974)
Экранізацыя твораў
правіць- Лаліта (фільм, 1962) — англійска-амерыканскі фільм рэжысёра Стэнлі Кубрыка.
- Лаліта (фільм, 1997) — амерыкана-французскі фільм рэжысёра Эдрыяна Лайна.
Зноскі
- ↑ Набоков Владимир Владимирович // Литераторы Санкт-Петербурга. ХХ век / под ред. О. В. Богданова
- ↑ Deutsche Nationalbibliothek Record #118586114 // Агульны нарматыўны кантроль — 2012—2016. Праверана 10 снежня 2014.
- ↑ Field A., Albert M. Vladimir Nabokov // Encyclopædia Britannica Праверана 9 кастрычніка 2017.
- ↑ Vladimir Nabokov // Internet Broadway Database — 2000. Праверана 9 кастрычніка 2017.
- ↑ Deutsche Nationalbibliothek Record #118586114 // Агульны нарматыўны кантроль — 2012—2016. Праверана 30 снежня 2014.
- ↑ https://www.montreux.ch/habiter-et-decouvrir/territoire/cimetieres Праверана 28 лютага 2024.
- ↑ Lundy D. R. The Peerage
- ↑ а б в Guggenheim Fellows database
- ↑ Бахарэвіч А. Каляндар Бахарэвіча. — Радыё Свабодная Эўропа / Радыё Свабода, 2014. — С. 426
- ↑ Багданава Г. Пераклады
- ↑ Сітніца Р. С. Галасы з-за небакраю: анталогія паэзіі свету ў беларускіх перакладах ХХ ст. Склад. М. Скобла. — Мн.: Лімарыус, 2008. — 896 с.
- ↑ Набокаў У. У. Ultima Thule / Пераклад Юрыя Рыдкіна 2020.
Літаратура
правіць- Спрынчан А. В. Набокаў // Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 11: Мугір — Паліклініка / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 2000. — Т. 11. — 560 с. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0035-8. — ISBN 985-11-0188-5 (т. 11).