Уладзімір Уладзіміравіч Набокаў

(Пасля перасылкі з У. Набокаў)

Уладзімір Уладзіміравіч Набокаў (руск.: Владимир Владимирович Набоков, англ.: Vladimir Nabokov, псеўданім Сирин; 10 (22) красавіка 1899, Санкт-Пецярбург, Расійская імперыя — 2 ліпеня 1977, Мантро, Швейцарыя) — рускі і амерыканскі пісьменнік.

Уладзімір Уладзіміравіч Набокаў
руск.: Владимир Владимирович Набоков
Асабістыя звесткі
Псеўданімы Владимир Сирин
Дата нараджэння 10 (22) красавіка 1899[1]
Месца нараджэння
Дата смерці 2 ліпеня 1977(1977-07-02)[3][4][…] (78 гадоў)
Месца смерці
Пахаванне
Грамадзянства
Бацька Уладзімір Дзмітрыевіч Набокаў[d]
Маці Алена Рукавішнікава[d][7]
Жонка Вера Яўсееўна Набокава[d]
Дзеці Дзмітрый Уладзіміравіч Набокаў[d]
Альма-матар
Месца працы
Прафесійная дзейнасць
Род дзейнасці раманіст, паэт, пісьменнік, заолаг, перакладчык, драматург, аўтабіёграф, сцэнарыст, лепідаптэрыст, выкладчык універсітэта, літаратурны крытык, журналіст, пісьменнік навуковай фантастыкі, шахматны кампазітар, шахматыст, літаратуразнавец, энтамолаг, літаратар
Гады творчасці 19211977
Кірунак мадэрнізм
Жанр сатыра
Мова твораў руская і англійская
Узнагароды
Подпіс Выява аўтографа
vladimir-nabokov.org
Лагатып Вікікрыніц Творы ў Вікікрыніцах
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы
Лагатып Вікіцытатніка Цытаты ў Вікіцытатніку

Першыя творы Набокава былі напісаны на рускай мове. Аднак сусветную вядомасць яму прынеслі пераважна яго англамоўныя раманы. Пісьменнік вядомы таксама вялікім унёскам у лепідатэралогію (раздзел энтамалогіі, прысвечаны лускакрылым). Апрача таго стварыў і апублікаваў шэраг цікавых шахматных задач і крыжаванак.

Раман «Лаліта», напісаны на англійскай мове, часта згадваецца як адзін з самых значных і ўплывовых узораў прозы дваццатага стагоддзя.

Біяграфія правіць

 
Помнік Набокаву ў Мантро

Уладзімір Набокаў нарадзіўся ў арыстакратычнай сям’і расійскага палітыка Уладзіміра Дзмітрыевіча Набокава. Сям’я Набокава ў паўсядзённасці карысталася трыма мовамі — рускай, англійскай, французскай. Такім чынам, будучы пісьменнік ад самага маленства быў трылінгвам. Па ўласных словах, навучыўся чытаць па-англійску раней, чым па-руску.

Адукацыю пачаў у Тэнішэўскім вучылішчы ў Пецярбургу, дзе трохі раней вучыўся Восіп Мандэльштам. Найбольш цікавіцца літаратурай і энтамалогіяй. Незадоўга да рэвалюцыі выдае на ўласныя грошы зборнік сваіх вершаў.

У 1917 г. разам з сям’ёй перасяляецца ў Крым, а потым імігрыруе з Расіі ў Берлін. Адтуль малады Набокаў паступае ў Кембрыджскі ўніверсітэт, які скончвае ў 1922 г. Пасля жыў у Берліне. У 1937 г. на 2 гады перасяляецца ў Парыж, адкуль напярэдадні Другой Сусветнай вайны эмігрыруе ў ЗША. Працаваў выкладчыкам спачатку ў адным з коледжаў, потым у Карнэльскім універсітэце, дзе чытаў курсы рускай і сусветнай літаратуры. У 1945 г. атрымаў амерыканскае грамадзянства. Адначасова займаецца літаратурнай дзейнасцю. Акрамя таго робіць сабе імя як прафесіянальны энтамолаг.

У 1959 г. вяртаецца ў Еўропу, селіцца ў Швейцарыі, дзе і праводзіць рэштку жыцця. Памірае 2 ліпеня 1977 г.

Творчасць правіць

Першы зборнік — «Вершы» (1916). Да 1940 пісаў пад псеўданімам Сірын. 3 1940 пісаў і на англійскай мове, з 1960-х г. толькі на англійскай.

Расія, рускія — пастаянны фон і тэма ўсёй яго творчасці. Светаадчуванне рускага эмігранта выяўлена ў раманах «Машачка» (1926), «Подзвіг» (1931—32), аўтабіяграфічнай кнізе «Іншыя берагі» (1951) і інш. Раманы «Абарона Лужына» (1929—30), «Запрашэнне на пакаранне смерцю» (1935—36; антыўтопія), «Дар» (1937), «Пнін» (1957) пра трагічную калізію духоўна адоранага адзіночкі з прымітыўнай мяшчанскай цывілізацыяй, светам пошласці.

У рамане «Лаліта» (1955) — спалучэнне эротыкі і сацыяльна-крытычнага апісання нораваў Амерыкі. Як напісаў беларускі літаратар Альгерд Бахарэвіч:

 

…«Лаліта» — раман пра каханьне. Злачыннае, нелегальнае, вычварнае, забойча-збачэнскае, немагчымае — але сапраўднае. Непрыстойнае… Але ці можа сапраўднае каханьне быць непрыстойным?[9]

 

На аўтабіяграфічнай аснове Уладзімір Набокаў стварыў паэмы «Дзяцінства» (нап. 1918), «Крым» (1921), «Пецярбург» (1923), «Універсітэцкая паэма» (1927). Аўтар раманаў «Камера абскура» (1932—33), «Адчай» (1934), «Паглядзі на арлекінаў!» (1974), зборнік апавяданняў «Вясна ў Фіяльтэ» і іншыя апавяданні" (1956), паэтычных драм «Смерць», «Дзядуля», «Полюс» (усе нап. 1922), зборнікаў вершаў «Гронка» (1923), «Вершы 1929—1951 гг.» (1952), лекцый і эсэ пра рускую літаратуру, у т.л. «Мікалай Гогаль» (1944), шахматных задач і інш.

Стылістычна вытанчаным яго творам уласцівы і рэалістычныя, і мадэрнісцкія элементы (лінгвастылістычная гульня, парадзіраванне, містыфікацыя і інш.).

Выдаў мемуары «Памяць, гавары» (1966). Зрабіў празаічны пераклад на англійскую мову «Яўгена Анегіна» А. Пушкіна (т. 1—3, 1964), пераклаў «Слова аб палку Ігаравым» і інш.

Беларускія пераклады правіць

На беларускую мову асобныя яго творы пераклалі Галіна Багданава[10], Рыгор Сітніца[11] і Юрый Рыдкін[12].

Выбраная бібліяграфія правіць

Раманы і аповесці правіць

Рускамоўныя правіць

  • «Машачка» (Машенька, 1926)
  • «Кароль, дама, валет» (Король, дама, валет, 1927—1928)
  • «Абарона Лужына» (Защита Лужина, 1929—1930)
  • «Шпег» (Соглядатай, 1930) — аповесць
  • «Подзвіг» (Подвиг, 1932)
  • «Камера абскура» (Камера обскура, 1932)
  • «Роспач» (Отчаяние, 1936)
  • «Запрашэнне на пакаранне смерцю» (Приглашение на казнь, 1938)
  • «Дар» (Дар, 1937—1938)
  • «Іншыя берагі» (Другие берега, 1954) — (аўтабіяграфія)
  • «Лаліта» (Лолита, 1967, аўтарскі рускі пераклад)

Англамоўныя правіць

  • «Праўдзівае жыццё Себасцьяна Найта» (The Real Life of Sebastian Knight, 1941)
  • Bend Sinister 1947)
  • «Лаліта» (Lolita, 1955)
  • «Пнін» (Pnin, 1957)
  • «Цьмяны агонь» (Pale Fire, 1962)
  • «Памяць, гавары» (Speak, Memory. An Autobiography Revisited., 1967)
  • «Ада, або Уцехі жарсці: сямейная хроніка» (Ada or Ardor: A Family Chronicle, 1969)
  • «Празрыстыя рэчы» (Transparent Things, 1972)
  • «Паглядзі на арлекінаў!» ( Look at the Harlequins!, 1974)

Экранізацыя твораў правіць

Зноскі

  1. Литераторы Санкт-Петербурга. ХХ век / под ред. О. В. Богданова
  2. Deutsche Nationalbibliothek Агульны нарматыўны кантроль — 2012—2016. Праверана 10 снежня 2014.
  3. Vladimir Nabokov // Encyclopædia Britannica Праверана 9 кастрычніка 2017.
  4. Vladimir Nabokov // Internet Broadway Database — 2000. Праверана 9 кастрычніка 2017.
  5. Deutsche Nationalbibliothek Агульны нарматыўны кантроль — 2012—2016. Праверана 30 снежня 2014.
  6. https://www.montreux.ch/habiter-et-decouvrir/territoire/cimetieres Праверана 28 лютага 2024.
  7. Lundy D. R. The Peerage
  8. а б в Guggenheim Fellows database
  9. Бахарэвіч А. Каляндар Бахарэвіча. — Радыё Свабодная Эўропа / Радыё Свабода, 2014. — С. 426
  10. Багданава Г. Пераклады
  11. Сітніца Р. С. Галасы з-за небакраю: анталогія паэзіі свету ў беларускіх перакладах ХХ ст. Склад. М. Скобла. — Мн.: Лімарыус, 2008. — 896 с.
  12. Набокаў У. У. Ultima Thule / Пераклад Юрыя Рыдкіна 2020.

Літаратура правіць