Прымусовая праца венграў у СССР
Прымусовая праца венграў у СССР — выкарыстанне венгрскіх грамадзян, ваеннапалонных і цывільных для адбудоўлі савецкай гаспадаркі пасля Вялікай Айчыннай вайны. У Венгрыі гэты момант гісторыі вядомы як "маленькі робат", венг.: Málenykij robot — скажоны рускі выраз "маленькая работа" (бо савецкія вайскоўцы казалі венграм, што іх забіраюць выканаць невялікую працу)[1][2].
Розныя катэгорыі зняволенных
правіць- Ваеннапалоныя венгерскай арміі;
- Этнічныя немцы з вянгерскіх грамадзян і венгерскія грамадзяне з нямецкімі імёнамі, якіх парадалі СССР адпаведна з пастановай 7161[3];
- Венгры Трансільваніі, перададзеныя Румыніяй савецкім вайскоўцам у 1944 г. па падазрэнню ў арганізацыі партызанскаг руху
- Удзельнікі арганізацыі "Левенте", чыноўнікі, члены правых палітычных партый, былыя вайскоўцы і асобы, абвінавачаныя савецкімі трыбуналамі ў антысавецкай дзейнасці[4]
- Цывільныя грамадзяне, узятыя ў палон Чырвонай арміяй падчас бітвы пад Будапештам.
Знаходжанне ў СССР
правіцьУ СССР венграў трымалі ў спецыяльных лагерах НКУС разам з ваеннапалоннымі іншых краін. Звычайна такія лагеры трымалі каля буйных гарадоў, дзе палонных і інтерніраваных асоб выкарыстоўвалі на будаўнічых работах. Венграў можна было знайсці у Азербайджане, Украіне, Беларусі, Прыбалтыцы, некаторых рэгіёнах Расіі. Дакладная колькасць венгерскіх грамадзян выкарыстаных на тэрыторыі СССР на прымусовых работах гісторыкамі не вызначана, як і колькасць тых венграў, якія памерлі пры перавозках і ў лагерах.
Венгерскія ваеннапалонныя на тэрыторыі Беларусі
правіцьНа тэрыторыі БССР венграў (ваеннапалонных і цывільных) - якіх паводле звестак даследчыка праблемы Шаркова было 5384 чал[5]. - трымалі пераважна ў лагеры №183 ў Барысаве. Таксама некаторая колькасць венграў знаходзілася у лагерах №56 (Бабруйск) і №281 (Валкавыск)[6]. У іншых лагерах пераважна знаходзіліся асобныя венгры.
Рэпатрыяцыя
правіцьУ пачатку 1946 года венгерскі ўрад пачаў перамовы аб вяртанні сваіх грамадзян на Раздіму. У ліпені-лістападзе 1946 г., адбылася першая хваля рэпатрыяцыі У маі 1947 г. рэпатрыяцыі аднавіліся. Апошнія хвалі рэпатрыяцыі адбыліся ў 1953—1955 гг. ў рамках палітыкі дэсталінізацыі. Ёсць звесткі, што вярнулася на Радзіму 330-380 тыс. веграў, а каля 200 тыс. чал. загінула ў палоне[7].
Зноскі
- ↑ Gyorgy Dupka, Alekszej Korszun (1997) «A Malenykij Robot Dokumentumokban», (documents about deportations of Hungarians from Carpathian Ruthenia)
- ↑ Tamás Stark «Malenki Robot» — Hungarian Forced Labourers in the Soviet Union (1944—1955)
- ↑ Gál Mária, Gajdos Balogh Attila, Imreh Ferenc, «The White Book of Atrocities Against Hungarians in the Autumn of 1944»
- ↑ Tamás Stark, «Ethnic Cleansing and Collective Punishment: Soviet Policy Towards Prisoners of War and Civilian Internees in the Carpathian Basin» in: «Ethnic Cleansing in Twentieth-Century Europe» (2003)
- ↑ В. Черкасова ЗАЛОЖНИКИ ВОЙНЫ. После окончания боев ими остаются военнопленные// Белгазета 17.09.2001, №36 (302)
- ↑ Мемарыяльны спіс венгерскіх грамадзян, памерлых у савецкіх лагерах(недаступная спасылка)
- ↑ Tamás Stark “Malenki Robot” – Hungarian Forced Labourers in the Soviet Union (1944–1955)
Спасылкі
правіць- Imre Tatár, «Bánhidától Kijevig: egy volt munkaszolgálatos emlékezése a hazai táborra és a szovjet hadifogságra» (From Banhida to Kiev: memories of a former labor camp inmate of his time in a Hungarian camp and Soviet captivity), Hadtörténelmi közlemények (2002), vol. 115, issue 4, pp 1156–87.
- Genocide or genocidal massacre?: The case of Hungarian prisoners in Soviet custody(недаступная спасылка) Human Rights Review
- Венгерские военнопленные в СССР: Документы 1941—1953 годов. Moscow, 2005
Гл. таксама
правіць- Венгерскія ваеннапалонныя ў СССР
- Японскія ваеннапалонныя ў СССР
- Нямецкія ваеннапалонныя ў СССР
- Румынскія ваеннапалонныя ў СССР
- Італьянскія ваеннапалонныя ў СССР
- Фінскія ваеннапалонныя ў СССР
- Савецкія ваеннапалонныя падчас Вялікай Айчыннай вайны
- Выкарыстанне прымусовай працы нямецкага цывільнага насельніцтва ў СССР