Прыселле (Рослаўльскі раён)

Прыселле (руск.: Приселье) — вёска ў Рослаўльскім раёне Смаленскай вобласці Расіі. Уваходзіць у склад Кірылаўскага сельскага паселішча. Насельніцтва — 28 жыхароў (2007).

Вёска
Прыселле
Краіна
Суб’ект федэрацыі
Муніцыпальны раён
Каардынаты
Плошча
  • 0,67 км²
Тэлефонны код
48134
Паштовыя індэксы
216500 і 216520
Код АКАТП
Прыселле на карце Расіі ±
Прыселле (Рослаўльскі раён) (Расія)
Прыселле (Рослаўльскі раён)
Прыселле (Рослаўльскі раён) (Смаленская вобласць)
Прыселле (Рослаўльскі раён)

Размешчана ў паўднёвай частцы вобласці за 12 км на паўночны ўсход ад Рослаўля, за 6 км на поўнач ад аўтадарогі А130 Масква — Варшава («Старая Польская» ці «Варшаўка»), на беразе ракі Шмалінка. За 11 км на паўночны захад ад вёскі размешчана чыгуначная станцыя Асцёр на лініі СмаленскБранск.

Гісторыя

правіць

25 сакавіка 1918 года згодна з Трэцяй Устаўной граматай вёска абвяшчалася часткай Беларускай Народнай Рэспублікі. 1 студзеня 1919 года згодна з пастановай I з’езда КП(б) Беларусі яна ўвайшла ў склад Беларускай ССР, аднак 16 студзеня Масква адабрала вёску разам з іншымі этнічна беларускімі тэрыторыямі ў склад РСФСР.

У гады Вялікай Айчыннай вайны вёска была акупавана нямецкімі войскамі ў жніўні 1941 года, вызвалена ў верасні 1943 года.[1]

Вядомыя выхадцы

правіць

Зноскі