Прэс-фота Беларусі

«Прэс-фота Беларусі» (англ.: Belarus Press Photo) — адкрыты незалежны конкурс прэс-фатаграфіі ў Беларусі. Мэтай конкурсу з’яўляецца падтрымка і развіццё прафесійнай прэс-фатаграфіі ў краіне.

Лаўрэаты правіць

2010 правіць

У конкурсе «Прэс-фота Беларусі — 2010» прынялі ўдзел 94 фатографы. Лаўрэатамі сталі вядомыя ў краіне і за яе межамі фотажурналісты Віктар Драчоў, Васіль Федасенка, Андрэй Лянкевіч, Сяргей Грыц, Юлія Дарашкевіч і іншыя. Выставы работ пераможцаў і прызёраў былі арганізаваны ў Кракаве, Маскве, Вільнюсе, Кіеве, Львове, Гродне, Брэсце і Мінску.

2011 правіць

З 2000 тысяч здымкаў, дасланых на конкурс ад больш за 70 аўтараў, у прызёры трапілі 23 фотажурналісты. Найбольш прызоў атрымалі Віктар Драчоў, Наталля Аблажэй і Андрэй Лянкевіч. Гран-пры і камеру Canon EOS 7D атрымаў фотакарэспандэнт Сяргей Гудзілін[1].

Цырымонію ўзнагароджання планавалася правесці ў Музеі гісторыі і культуры Мінска. Але кіраўніцтва музея, азнаёміўшыся з працамі пераможцаў, было «здзіўлена нізкім эстэтычным узроўнем здымкаў пераможцаў» і адмовіла ў прадстаўленні памяшкання[1]. Урачыстасць адбылася ў невялікім памяшканні фотастудыі «Zнята»[1].

Зноскі