Пудра
Пудра (ад фр.: Poudre[1]) — выраб дэкаратыўнай касметыкі. Робіцца ў парашкападобныя, вадкай і спрасаванай кампактнай форме. Гэта араматызаваныя тонкадысперсная аднастайная сумесь мінеральных і арганічных рэчываў, прызначаная для паляпшэння колеру твару, для абароны скуры ад шкодных уплываў асяроддзя і ўбірання выдзяленняў скуры.
Склад
правіцьСклад: тальк, вокіс цынка, дыаксід тытана, каалін.
Шырока распаўсюджаныя пудры белага, ружовага, жаўтлявага (рашэль), жаўтлява-ружовага колераў, а таксама колеру загару і персіка. Для афарбоўвання пудры ўжываюць фарбавальнікі неарганічныя (сіена, жалезааксідныя пігменты жоўты і чырвоны і інш.), арганічныя (эазін, лак чырвоны ЖБ, фарбы касметычныя), мінеральнага і сінтэтычнага паходжання. Каб пудра мела прыемны пах, у яе дадаюць водарнікі.
Зноскі
- ↑ Слоўнік іншамоўных слоў : у 2 т. / А. М. Булыка. — Мінск : БелЭн, 1999. — Т. 2 : М—Я. — 1999. — С. . — 736 с. — ISBN 985-11-0153-2., С.269