Пуэбліта
Пуэблі́та (ад ісп.: pueblito «малая вёска») — мураваныя абарончыя збудаванні на паўночным захадзе амерыканскага штата Нью-Мексіка канца XVII — першай паловы XVIII ст. Іх стваральнікамі лічацца індзейцы-наваха.
Назва пуэблітас была дадзена збудаванням іспанцамі, якія ўпершыню іх убачылі і апісалі ў пачатку XVIII ст. З пачатку XX ст. даследуюцца археолагамі. Першыя даследчыкі меркавалі, што пуэблітас узводзіліся індзейцамі-пуэбла, уцекачамі ад іспанцаў. Аднак пазней зацвердзілася версія, што іх будавалі наваха з апошняга дзесяцігоддзя XVII ст. для абароны ад нападаў каманчаў і ютаў. Да нашага часу захавалася каля 12 помнікаў.
Найчасцей пуэбліта ўзводзіліся на скальных узвышшах для лепшага агляду мясцовасці. Архітэктурныя элементы ўключалі дах, закрыты агмень, фундамент па тыпу хогана, адтуліны ў сценах для ўваходу і назірання. Пуэбліта былі прыстасаваны для адносна доўгатэрміновага пражывання.
Спасылкі
правіць- На Вікісховішчы ёсць медыяфайлы па тэме Пуэбліта
- RETHINKING NAVAJO PUEBLITOS
- Jay W. Sharp, New Mexico’s Pueblitos. A Navajo Legacy
- Defensive Sites of Dinétah Архівавана 27 студзеня 2017.