Адкрыць галоўнае меню

Пуэнт-Нуар

горад у Рэспубліцы Конга
Пуэнт-Нуар
фр.: Pointe-Noire
Сцяг Герб
Сцяг Герб
Pointe-Noire downtown.jpg
Краіна
Каардынаты
Заснаваны
Плошча
  • 1 144 км²
Вышыня цэнтра
14 м
Насельніцтва
  • 829 134 чал. (2010)
Часавы пояс
Тэлефонны код
242
Афіцыйны сайт
Пуэнт-Нуар на карце Рэспублікі Конга
Пуэнт-Нуар (Рэспубліка Конга)
Пуэнт-Нуар

Пуэнт-Нуар (фр.: Pointe-Noire) — горад у Рэспубліцы Конга, другі па велічыні пасля г.Бразавіль, порт на Атлантычным акіяне, праз які праходзіць амаль увесь знешнегандлёвы абарот краіны. Да 2004 года быў цэнтрам дэпартамента Куілу, затым вылучаны ў асобны дэпартамент.

Насельніцтва горада па дадзеных на 2010 год складае 829 134 чалавек; (195 000 чалавек ў 1980 годзе, 294 000 — у 1984 годзе, 455 000 — у 1996 годзе).

ГісторыяПравіць

У 1484 годзе партугальскія мараплаўцы ўбачылі тут чорныя скалы і назвалі гэтую мясцовасць Чорны Мыс (фр. Пуэнт-Нуар). Горад заснаваны ў 1883 годзе экспедыцыяй Саварн’яна дэ Браза як ваенны пост на месцы невялікага рыбацкага пасёлка. 1950—1958 гадах сталіца французскай калоніі Сярэдні Конга. У 1924—1934 гадах горад быў злучаны чыгункай са сталіцай.

У 1927 годзе ў горад была падведзена пітная вада, у 1932 годзе пабудаваны аэрапорт, у 1936 годзе першая бальніца, у 1942 годзе пабудаваны новы порт. Грамадзянская вайна 1997—1999 гадоў выклікала масавае перасяленне народа ў горад з унутраных рэгіёнаў, што павялічыла насельніцтва ўдвая.