Пханмунджом (кар. 판문점, 板門店) — месца ў дэмілітарызаванай зоне паміж Паўднёвай Карэяй (правінцыя Кёнгідо, горад Пхачжу, воласць Кунэ, вёска Часані) і Паўночнай Карэяй (правінцыя Хванхэ-Пукто), дзе размешчаны будынкі для перамоў па пытаннях датычных дзвюх гэтых краін Карэйскага паўвострава. Тэрыторыя, на якой размешчаны Пханмунджом, называецца аб’яднанай зонай бяспекі.

Паўночнакарэйскія салдаты ахоўваюць мяжу, пазначаную невысокай бетоннай паласой.
Флагшток с сцягам Паўночнай Карэі у паўночнакарэйскай вёсцы Кіджандон паблізу Пханмунджома.

За 52 км ад Сеула, 147 км ад Пхеньяна і за 8 км ад Кэсонскага прамысловага комплексу.

Гісторыя

правіць

Пханмунджом быў невялікай вёскай, за якую ішлі жорсткія бітвы падчас Карэйскай вайны. Ніводны з бакоў не мог развіць тут адчувальную перавагу, і таму Пханмунджом стаў сімвалам у гэтай патавай сітуацыі ў вайне.

У 1953 годзе тут быў падпісаны дагавор аб спыненні агню, які паслужыў заканчэннем вайны. Будынак, у якім быў падпісаны дагавор, (37°57′20″ пн. ш. 126°40′40″ у. д.HGЯO37°57′20″ пн. ш. 126°40′40″ у. д.HGЯO), знаходзіцца на поўнач ад дэмаркацыйнай лініі, якая праходзіць праз цэнтр дэмілітарызаванай зоны.

Тут працавала камісія ААН па пытаннях перамір’я ў Карэі. Сустрэчы праходзілі ў палявым лагеры, разбітым на поўнач ад дарогі Кэсон — Сеул.

У лістападзе 2017 года з боку КНДР на мяжы з Рэспублікай Карэя ў раёне населенага пункта Пханмунджом у аб’яднанай зоне бяспекі пачаліся інжынерныя работы з мэтай збудавання рова для прадухілення несанкцыянаванага перамяшчэння бежанцаў праз дэмаркацыйную лінію дзяржаў.

Пасля змены палітыкі КНДР 9 студзеня 2018 года ў дэмілітарызаванай зоне прайшлі міністэрскія перамовы дзвюх карэйскіх дзяржаў. Па выніках сустрэчы прынята сумесная заява для друку, у якой абвешчана аб рашэнні Поўдня і Поўначы аднавіць поўнамаштабны дыялог па розных пытаннях, у тым ліку ў ваенных, а таксама прынята рашэнне аб тым, што каманда КНДР прыедзе ў лютым на Алімпіяду ў паўднёвакарэйскі Пхёнчхан[1].

27 красавіка 2018 года ў памежнай вёсцы Пханмунджом на паўднёвакарэйскім баку ў Доме міру прайшла першая за 11 гадоў сустрэча кіраўнікоў Поўначы і Поўдня. Гэты саміт стаў першым выпадкам, калі лідар Паўночнай Карэі ступіў на зямлю Паўднёвай. Кім Чэн Ын і Мун Чжэ Ін падпісалі сумесную дэкларацыю, у якой абвясцілі аб пачатку эры міру і паабяцалі працаваць над пазбаўленнем Карэйскага паўвострава ад ядзернай зброі.

Пазней Пханмунджом абмяркоўваўся сярод магчымых месцаў для першай у гісторыі сустрэчы кіраўнікоў КНДР і ЗША.

14 чэрвеня 2018 года былі праведзены перамовы прадстаўнікоў КНДР і Рэспублікі Карэя ў павільёне «Тонгілгак» на паўночным баку памежнага пункта Пханмунджом.

У ходзе трэцяга міжкарэйскага саміту ў верасні 2018 кіраўнікі дзяржаў дамовіліся спыніць буйнамаштабныя артылерыйскія вучэнні і ваенныя палёты блізу дэмілітарызаванай зоны для прадухілення інцыдэнтаў, вывесці адтуль вайскоўцаў і раззброіць персанал памежнага пункта Пханмунджом.

Зноскі

  1. "Пхеньян и Сеул договорились восстановить отношения". Газета.uz(руск.). 2018-01-11. Праверана 2018-01-12.

Спасылкі

правіць