Пэтрыкіўскі роспіс
Пэтрыкіўскі роспіс альбо Пэтрыкіўка (укр.: Петриківський розпис) — украінскі дэкаратыўна-арнаментальны народны жывапіс, які сфармаваўся на Днепрапятроўшчыне ў пасёлку Пэтрыкіўка (укр.: Петриківка), адкуль і паходзіць назва гэтага віду мастацтва.
Пэтрыкіўскі дэкаратыўны роспіс як феномен украінскага арнаментальнага народнага мастацтва* | |
---|---|
Petrykivka decorative painting as a phenomenon of the Ukrainian ornamental folk art** | |
Сусветная спадчына ЮНЕСКА | |
Пэтрыкіўскі роспіс на паштовай марцы Украіны | |
Тып | Нематэрыяльная спадчына |
Крытэрыі | |
Спасылка | 00893 |
Рэгіён*** | |
Гісторыя ўключэння | |
Уключэнне | 2013 (37 сесія) |
* Міжнародная канвенцыя «ЮНЕСКА» ** Назва ў афіцыйным англ. спісе *** Рэгіён па класіфікацыі ЮНЕСКА |
Асобныя рэчы з узорамі ў стылі пэтрыкіўскага роспісу захаваліся яшчэ з 18 стагоддзя. Аднак у сучасным разуменні гэты кірунак сфармаваўся ў канцы 19 стагоддзя — пачатку 20 стагоддзя. Паходжанне пэтрыкіўскага роспісу звязваюць з казацтвам і засяленнем Днепрапятроўшчыны выхадцамі з Палтаўшчыны, Слабажаншчыны і Падолля ў 18 стагоддзі і ў першай палове 19 стагоддзя. Аднак невядома, дзе і калі менавіта развіліся традыцыі, якія ляглі ў аснову гэтага кірунку жывапісу.
Пэтрыкіўскі роспіс — не толькі народнае мастацтва, які захоўвае традыцыі аздаблення ўкраінскага жылля, але і сучасны жывапіс, які развіваецца і набывае новыя рысы.