Пятроў Вал (руск.: Петров Вал) — горад (з 1988 года) у Расіі, у складзе Камышынскага раёна Валгаградскай вобласці. Насельніцтва 14,1 тыс. чалавек (2005).

Горад
Пятроў Вал
руск.: Петров Вал
Краіна
Рэгіён
Каардынаты
Заснаваны
1942
Горад з
Насельніцтва
13 068[1] чалавек (2010)
Часавы пояс
Тэлефонны код
84457
Паштовы індэкс
403840
Аўтамабільны код
34
Афіцыйны сайт
Пятроў Вал на карце Расіі ±
Пятроў Вал (Расія)
Пятроў Вал
Пятроў Вал (Валгаградская вобласць)
Пятроў Вал

Горад размешчаны на левым беразе ракі Ілаўля (прыток Дона), за 185 км ад Валгаграда, за 14 км на паўночны захад ад раённага цэнтра Камышын. Вузлавая станцыя Прыволжскай чыгункі на скрыжаванні лініі Саратаў — Валгаград і лініі Тамбоў — Камышын. Паблізу ад горада знаходзіцца вайсковы аэрадром «Лябяжжа».

Населены пункт з’явіўся ў гады Вялікай Айчыннай вайны падчас будаўніцтва Волжскай ракады (лінія Ілаўля — Саратаў — Сызрань — Ульянаўск — Свіяжск), прызначанай для забеспячэння войскаў, якія прымалі ўдзел у Сталінградскай бітве. Першапачаткова ўсе жылыя, адміністрацыйныя і гаспадарчыя памяшканні пасёлка размяшчаліся ў зямлянках. Першыя цагляныя хаты пачалі з’яўляцца ў канцы саракавых — пачатку пяцідзесятых гадоў 20 ст.

Зноскі