Пётр Мікалаевіч Чарняўскі

(Пасля перасылкі з Пятро Чарняўскі)

Пятро Мікалаевіч Чарняўскі (укр. Петро Миколайович Чернявський) — украінскі гітарыст, найбольш вядомы як былы удзельнік гурта «Океан Ельзи» (з 2005 да 2013 году). Былы удзельнік кіеўскіх гуртоў «Абздольц» і «День Zащиты Детей».

Пятро Чарняўскі
Асноўная інфармацыя
Дата нараджэння 16 красавіка 1986
Месца нараджэння
Краіна Сцяг Украіны Украіна
Альма-матар
Музычная дзейнасць
Прафесіі гітарыст
Інструменты Fender Telecaster Deluxe[d], Strat Plus[d], Rickenbacker 4001[d], Gibson Les Paul[d], Epiphone Casino[d], Fender Jazz Bass[d], bouzouki[d] і сітар
Жанры рок
Калектывы Океан Ельзи (2005–2013), Абздольц, День Zащиты Детей, Ночные Снайперы
Лэйблы Lavina music

Біяграфія правіць

Бацька — фізік, маці — архітэктар. Вучыўся ў кіеўскім фізіка-матэматычным ліцэі. Паступіў у Кіеўскі політэхнічны інстытут на факультэт прыкладной матэматыкі, які кінуў пасля трох гадоў навучання праз удзел у «Океан Ельзи». Да гэтага таксама быў удзельнікам гуртоў «Абздольц» і «День Zащиты Детей».

Першы выступ у складзе ОЕ адбыўся на фестывалі «Таўрыйскія гульні-2005». На момант дэбюту ў складзе вышэйназванага калектыву, ён яшчэ працаваў гукарэжысёрам кіеўскага клуба «Бочка». Першы сумесны альбом Чарняўскага з «Океаном Ельзи» называўся «Gloria». Усяго ўдзельнічаў у запісу 4 альбомаў гурта, заканчваючы альбомам «Земля». У 2010 годзе Чарняўскі выступіў з Земфірай на фестывалі «Новая хваля» ў Юрмале. У 2012 іграў на басу ў супергурце Святаслава Вакарчука «Брюссель». 11 красавіка 2013 года афіцыйна было абвешчана аб спыненні супрацоўніцтва паміж гуртам і Пятром. Па афіцыйнаму паведамленню гэта абумоўлена «Творчымі прычынамі і прынята па агульнай згодзе ўсіх удзельнікаў». Зараз Пётр спалучае ўдзел адразу ў некалькіх калектывах: «Stacey Dogs», «Millon Kopek», «Ночные Снайперы».

Дыскаграфія правіць

Абздольц правіць

Океан Ельзи правіць

Esthetic Education правіць

Flёur правіць

  • Эйфория (2008)

Святаслаў Вакарчук правіць

Земфира правіць

Stacey Dogs правіць

  • Боги, которых больше нет (2013)
  • Рок-н-ролльщик (2014)

Дыяна Арбеніна правіць

  • Мальчик на шаре (2014)