Пячора Каске
Каске — пячора з палеалітычным жывапісам у Францыі (дэпартамент Ардэш, міжземнаморскае ўзбярэжжа каля вусця р. Роны), у некалькіх кіламетрах на поўдзень ад Марселя.
Каске | |
---|---|
фр.: La Grotte Cosquer | |
Каардынаты: 43°12′10″ пн. ш. 5°26′57″ у. д.HGЯO | |
Размяшчэнне | каланка Маржу, паблізу Марселя, Францыя |
Глыбіня | 37 м |
Амплітуда | 66 м |
Год адкрыцця | 1985 |
Тып | карставая |
Змяшчаючыя пароды | вапняк |
Лік уваходаў | 1 |
Адкрытая ў 1991. Уваход у пячору, які размешчаны на глыбіні 36 м пад вадой і ўяўляе сабою пачатак доўгага (160 м) нахільнага калідора, быў вядомы раней, але толькі ў 1991 пракрасціся ў сухую частку пячоры здолеў дайвер Анры Каске. На сценах сухой часткі пячоры захаваліся адбіткі далоняў, малюнкі коней, казлоў, цюленяў і, відаць, пінгвінаў, якія жылі тут у ледніковы перыяд. Радыевугляродная датыроўка: выявы далоняў, зробленыя чорнай фарбай на аснове вугалю, — 27870±430, 27110±390, 27110±350 і 26360±400 гадоў таму. Затым, пасля паўзы амаль у 9 тыс. гадоў, ідзе серыя з 6 маляўнічых малюнкаў коней, бізонаў і драпежніка: 19200±220, 18820±310, 18840±240, 18420±420, 18530±180, 18030±370 гадоў таму. Апошняя датыроўка з пячоры Каске — 16370±350 гадоў таму: гэта кавалачак вугалю, хутчэй за ўсё, ад паходні, які мог быць выкарыстаны і пры больш познім наведванні пячоры да таго, як уваход у яе стаў запаўняцца марской вадой. Карэктнасць датыроўкі чорных адбіткаў рук падвергнуў сумненню Р. Беднарык, які зазначыў, што датаваны быў толькі драўняны вугаль, а не момант стварэння малюнка рукі. Для гэтага мадленскі чалавек, як і любы іншы дагістарычны чалавек, мог, па меркаванні Р. Беднарыка, браць вугаль ва ўжо існуючым агмені. У пячоры Каске як раз была такая магчымасць: на падлозе залы з роспісамі захаваўся агмень, датаваны таксама каля 27 тыс. гадоў таму.
Спасылкі
правіць- Cosquer’s Cave Grotto Cosquer
- Prehistory and coastal karst area: Cosquer Cave and the «Calanques» of Marseille Архівавана 28 верасня 2011.
- Official French Ministry of Culture pages on The Cosquer Cave
- The Cosquer Cave Prehistoric Images and Medicines Under the Sea by Jean Clottes, Jean Courtin and Luc Vanrell
Спіс літаратуры
правіць- Jean Clottes, Jean Courtin, La grotte Cosquer, Seuil, 1994, ISBN 2-02-019820-7 (French)
- Jean Clottes, Jean Courtin, Luc Vanrell, Cosquer redécouvert, Seuil, 2005, ISBN 2-02-065550-0 (French)
- The Cave Beneath the Sea: Paleolithic Images at Cosquer by Jean Clottes and Jean Courtin (1996) Harry N. Abrams, Inc., New York ISBN 0-8109-4033-7 English translation by Marilyn Garner from the French edition