У гэтай старонкі няма правераных версій, хутчэй за ўсё, яе якасць не ацэньвалася на адпаведнасць стандартам.

Пячорыстае (кавернознае) цела — структурная адзінка эрэктыльнай тканкі пеніса. Гэтая тканка таксама ўключае ў сябе губчатае цела. Пячорнае цела забяспечвае эректыльную функцыю. Эрэкцыя неабходная мужчыне для ажыццяўлення палавога акту.

Пячорыстае цела
Выява
Гамалагічна ў іншага полу corpus cavernosum clitoridis[d]
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Пячорнае цела пры эрэкцыі прамацваецца зверху і па баках ствала палавога члена ў выглядзе цвёрдых валікаў. Губчатае цела застаецца мяккім і падчас эрэкцыі, інакш бы ад набракання адбывалася сцісканне ўрэтры і перашкаджала б свабоднай эякуляцыі. Пры палавым ўзбуджэнні нервовыя імпульсы дасягаюць кончыкаў нерваў палавога члена і выклікаюць вылучэнне аксіду азоту NO. Аксід азоту выклікае расслабленне цягліц пячорных цел і ўзмоцнены прыліў крыві да іх. Цела набракае, а крованапаўнне павялічвае аб’ём палавога члена і надае яму цвёрдасць. Гэта дазваляе мужчыну лёгка ажыццявіць коітус, неабходны для размнажэння, а таксама для атрымання задавальнення і сексуальнай асалоды. Пасля эякуляцыі адбываецца вылучэнне норадрэналіна, і кроў хутка адлівае ад пеніса. Такім чынам, пасля палавога акту эрэкцыя хутка слабее і знікае, але пры палавым ўзбуджэнні яна дасягае максімуму не адразу, а толькі пры поўнай гатоўнасці ўвесці пеніс у похву жанчыны. Парушэнне механізму эрэкцыі, дэфекты пячорыстых цел (хвароба Пейроні, гэта значыць замена эректыльнай тканкі рубцовай), альбо адсутнасць нервовых імпульсаў да пеніса (праблемы на псіхічным узроўні) з’яўляюцца прычынай эректыльнай дысфункцыі. Акрамя пеніса, пячорныя целы (але ў значна меншым аб’ёме) ёсць ў клітары жанчыны.

Зноскі