Пётр Аляксандравіч Рушкевіч

Пётр Аляксандравіч Рушкевіч (1908 — ?) — савецкі санітарны ўрач і арганізатар санітарна-эпідэміялагічнай службы. Маёр медыцынскай службы[2].

Пётр Аляксандравіч Рушкевіч
Галоўны дзяржаўны санітарны ўрач Мінска[d]
1956 — 1960
Папярэднік Аляксей Іванавіч Шыманскі[d]
Пераемнік Іван Аляксандравіч Чахоўскі
Нараджэнне 1908
Адукацыя
Дзейнасць урач, галоўны санітарны ўрач, ваенны ўрач
Месца працы
Званне маёр
Бітвы
Узнагароды
ордэн Чырвонай Зоркі медаль «За перамогу над Германіяй у Вялікай Айчыннай вайне 1941—1945 гг.»

Біяграфія правіць

Скончыў Варонежскі медыцынскі інстытут у 1935 годзе[2].

Ва Узброеных сілах з 1941 года. У дзейнай арміі з кастрычніка 1941 года. Быў камандзірам медыка-санітарнай роты 363 стралковага палка 114 стралковай дывізіі  (руск.) 7-й асобнай арміі  (руск.). Затым служыў дывізіённым лекарам 114 стралковай дывізіі  (руск.) той жа арміі (снежань 1942 — жнівень 1943). У наступным займаў пасаду брыгаднага ўрача 3-й брыгады марской пяхоты  (руск.) 7-й асобнай арміі і Карэльскага фронту (люты — лістапад 1944)[2].

Браў удзел у Свірска-Петразаводскай аперацыі і іншых відах баявых дзеянняў войскаў[2].

З 1956 па 1960 гады працаваў галоўным дзяржаўным санітарным урачом г. Мінска — галоўным урачом Мінскай гарадской санітарна-эпідэміялагічнай станцыі[3].

Узнагароды правіць

Узнагароды: ордэн Чырвонай Зоркі, медаль «За перамогу над Германіяй у Вялікай Айчыннай вайне 1941—1945 гг.»[2].

Зноскі