Іван Аляксандравіч Чахоўскі

Іван Аляксандравіч Чахоўскі (25 ліпеня 1928, в. Рыбцы, Смілавіцкі раён, Менская акруга) — беларускі вучоны-медык. Доктар медыцынскіх навук, прафесар.

Іван Аляксандравіч Чахоўскі
Галоўны дзяржаўны санітарны ўрач Мінска[d]
1960 — 1967
Папярэднік Пётр Аляксандравіч Рушкевіч
Пераемнік Валерый Іванавіч Мурах
Нараджэнне 25 ліпеня 1928(1928-07-25) (95 гадоў)
Адукацыя
Навуковая ступень доктар медыцынскіх навук[1] (1984)
Навуковае званне
Дзейнасць урач, ваенны ўрач, галоўны санітарны ўрач, гігіеніст, выкладчык універсітэта, галоўны ўрач, загадчык кафедры
Навуковая дзейнасць
Навуковая сфера гігіена і гігіена харчавання[d]
Месца працы
Ваенная служба
Род войскаў ваенная медыцына
Званне капітан медыцынскай службы

Біяграфія правіць

Нарадзіўся 25 ліпеня 1928 года ў в. Рыбцы Смілавіцкага раёна Менскай акругі (цяпер — Пухавіцкі раён Мінскай вобласці).

У 1946 г. скончыў Пярэжырскую СШ, а ў 1951 г. — Мінскі медыцынскі інстытут. Служыў 6 гадоў у Ваенна-Марскім флоце на пасадзе доктара-гігіеніста. Дэмабілізаваўся ў званні капітана медыцынскай службы і паступіў у аспірантуру Мінскага медыцынскага інстытута. Працаваў галоўным санітарным урачом г. Мінска (1961—1967). З 1967 года ўзначальваў кафедру гігіены ў Мінскім медыцынскім інстытуце.

Навуковая дзейнасць правіць

Аўтар 160 навуковых прац і энцыклапедычнага дапаможніка «Культура харчавання».

Зноскі

Літаратура правіць

  • Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 17: Хвінявічы — Шчытні / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 2003. — Т. 17. — С. 262. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0035-8. — ISBN 985-11-0279-2 (т. 17).
  • Памяць : Пухавіцкі раён: гісторыка-дакументальныя хронікі гарадоў і раёнаў Беларусі / [укладальнік А. А. Прановіч; рэдкалегія: А. М. Карлюкевіч і інш.]. — Мінск : Беларусь, 2003. — 748 с. — 3000 экз. ISBN 985-01-0251-9.

Спасылкі правіць