Пётр Васільевіч Румянцаў
Пётр Васільевіч Румянцаў (3 чэрвеня 1859, Масква —15 мая 1929, Сураж) ― удзельнік I з’езда РСДРП.
Пётр Васільевіч Румянцаў | |
---|---|
Пётр Васильевич Румянцев | |
Род дзейнасці | удзельнік I з'езда РСДРП |
Дата нараджэння | 3 чэрвеня 1859 |
Месца нараджэння | Масква, Масква |
Дата смерці | 5 мая 1929 (69 гадоў) |
Месца смерці | Сураж, Савецкая Расія |
Грамадзянства | |
Жонка | Вольга Міхайлаўна |
Альма-матар | |
Партыя |
|
Біяграфія
правіцьПасля гімназіі вучыўся ў Маскоўскім камерцыйным вучылішчы, затым працаваў земскім рахункаводам у Цвяры. Пазнаёміўшыся з народнічаскай літаратурай, вайшоў ў «Чорны перадзел», і стаў весці з сялянамі прапагандысцкія размовы, з-за якіх у 1882 годзе быў арыштаваны і сасланы на тры гады ў Акмолінск[1]. З 1884 года жыў у Тіфлісе, працаваў рахункаводам на будаўніцтве Тіфліска-Сухумскай чугунцы. З верасня 1895 года ў Мінску, служыў памочнікам кантралёра Кантролю Лібава-Роменскай чыгунцы[2].
У Мінску пазнаёміўся з эсерам Рыгорам Гершуні і іншымі рэвалюцыянерамі. Здымаў кватэру з 4-х пакояў ў доме на Захар’еўскай вуліцы, які належаў мяшчанцы Францішцы Ржэцкай. У адным з пакояў 1 (13) сакавіка 1898 года адбыўся I з’езд РСДРП, які стаў гістарычнай падзеяй[3]. З’езд праходзіў пад выглядам святкавання імянін жонкі Румянцава ― Вольгі Міхайлаўны[4]. У 1923 годзе, ― 25-ю гадавіну з’езда, ― ў доме адкрыты музей. Тут прымалі ў камсамол і піянеры, сустракалі значных гасцей[5].
У ліпені 1898 года сасланы ў Кіеўскую губерню, з красавіка 1901 года ў Мінску, Жлобіне. У 1905―1907 гадах намеснік старшыні Мінскай акруговай сялянскай арганізацыі пры РСДРП. Пасля 1917 года служыў кантралёрам Кантролю Заходняй чыгункі. У 1924 годзе, атрымаўшы статус персанальнага пенсіянера, пераехаў у Сураж. Памёр у 1929 годзе. На ўрачыстым адкрыцці могілкавага помніка ў 1964 годзе выступалі прадстаўнікі абкама КПСС, камсамола, працоўных калектываў[6].
Яго імем названы вуліцы ў Мінску і Суражы, цягнік ТЭП60-630, прыпісаны к дэпо Мінска.
Беларускі пісьменнік-гісторык Леанід Маракоў крытычна ставіцца да афіцыйнай біяграфіі Румянцава, лічачы, што ў ёй шмат невыразнасцяў[7].
Зноскі
- ↑ Сіманюкаў С. М. Румянцаў Петр Васільевіч // Энцыклапедыя гісторыі Беларусі. — Мн.: БелЭн, 2001. — Т. 6. — С. 132. — 592 с. — ISBN 985-11-0214-8.
- ↑ Румянцев Пётр Васильевич // Белорусская СССР. Краткая энциклопедия. — Мн.: БелЭн, 1982. — Т. 5. — С. 541. — 740 с.
- ↑ П. А. Кошаль. История сыска в России. — Мн.: Литература, 1996. — Т. 2. — 656 с. — ISBN 985-437-144-1. Архівавана 29 студзеня 2022.
- ↑ Е. Гурвич. О первом съезде РСДРП // Каторга и ссылка, 1928. № 3. С. 55-56
- ↑ Бандарэнка Ст.. 1960-е і далей(недаступная спасылка). Мінск стары і новы. Архівавана з першакрыніцы 18 мая 2014. Праверана 28.11.2005.
- ↑ Русанаў Р., Сакалоў Я.. Ў яго кватэры засядаў I з’езд РСДРП(недаступная спасылка). Бранскі край (12 сакавіка 1985). Архівавана з першакрыніцы 26 студзеня 2019.
- ↑ Степаненко Ст.. Тени домика у Свислочи . Беларусь сегодня (17 студзеня 2013).
Літаратура
правіць- Румянцев П. В. О первом съезде РСДРП: (Воспоминания участника) // Вперёд. ― Мн., 1923, № 2-3, с. 63.
- Симончик Ф. В. В огне трех революций: Воспоминания старого коммуниста [Записал И. М. Рубинштейн]. — Мн., Беларусь, 1964. — 80 с.
- Миронова Ж. Н. Дом-музей I съезда РСДРП. ― Мн.: Беларусь, 1971. С. 61.
Спасылкі
правіць- Фоторепортаж из Дома-музея I съезда РСДРП Архівавана 17 лістапада 2016. // TUT.BY, 22 июля 2014
- Дом-музей I з’езда РСДРП