Пётр Маркавіч Кузюковіч
Пётр Маркавіч Кузюковіч (24 лютага 1924 г., вёска Павязынь, Маладзечанскі раён, Мінская вобласць) — беларускі фтызіяхірург, доктар медыцынскіх навук, прафесар.
Пётр Маркавіч Кузюковіч | |
---|---|
Дата нараджэння | 24 лютага 1924 (100 гадоў) |
Месца нараджэння | |
Род дзейнасці | хірург, фтызіятр, урач, выкладчык універсітэта, медыцынскі адміністратар |
Навуковая сфера | фтызіятрыя[d] |
Месца працы | |
Навуковая ступень | доктар медыцынскіх навук |
Навуковае званне |
|
Альма-матар |
|
Біяграфія
правіцьНарадзіўся ў сялянскай сям’і. Скончыў сярэднюю школу ў г. Мінску (1941), Мінскі медыцынскі інстытут (1950). Працаваў урачомм Свіслацкай раённай бальніцы, хірургам Ваўкавыскай раённай бальніцы (1950—1954); загадчыкам хірургічнага аддзялення Слонімскай раённай бальніцы (1954—1957); ардынатарам-хірургам Мінскай 2-й клінічнай бальніцы, 1957; загадчыкам хірургічнага аддзялення Слонімскага туберкулёзнага дыспансера, 1957—1959. З 1959 па 1960 гг. быў малодшым навуковым супрацоўнікам БелНДІ туберкулёзу, загадваў там жа хірургічным аддзяленнем, 1960—1971, намеснікам дырэктара БелНДІ туберкулёзу па навуковай рабоце, 1971—1974.
Навуковая дзейнасць
правіцьУ 1962 г. абараніў кандыдацкую дысертацыю на тэму «Рэзекцыя лёгкіх пры туберкулёзе». У 1969 г. абаронена доктарская дысертацыя («Хірургічнае лячэнне распаўсюджаных формаў туберкулёзу лёгкіх»). З 1974 па 1992 гг. працаваў прафесарам кафедры фтызіятрыі БелДІУУ.
Аўтар 2 манаграфій па праблемах фтызіяхірургіі, больш за 100 навуковых публікацый. Падрыхтаваў 6 кандыдатаў медыцынскіх навук. З’яўляўся членам праблемных камісій па паталогіі лёгкіх пры вучоных саветах Міністэрствам аховы здароўя БССР і СССР.