Рэспубліканскі навукова-практычны цэнтр пульманалогіі і фтызіятрыі
Рэспубліканскі навукова-практычны цэнтр пульманалогіі і фтызіятрыі (РНПЦ ПіФ) — навукова-практычны цэнтр Міністэрства аховы здароўя Рэспублікі Беларусь. Размешчаны ў Мінску па Даўгінаўскім тракце, 157.
Рэспубліканскі навукова-практычны цэнтр пульманалогіі і фтызіятрыі | |
---|---|
Краіна | |
Тып арганізацыі | установа[d], арганізацыя аховы здароўя[d] і рэспубліканскі навукова-практычны цэнтр[d] |
Заснаванне | |
Дата заснавання | 1928[1] |
Матчыная арганізацыя | Міністэрства аховы здароўя Рэспублікі Беларусь |
rnpcpf.by |
Гісторыя Правіць
Заснаваны ў 1928 годзе ў Менску як Беларускі навукова-даследчы інстытут туберкулёзу[2] па ініцыятыве фтызіятра Хаіма Маршака, які яго ўзначальваў у 1928—1941 і ў 1944—1958 гадах[3]. У Вялікую Айчынную вайну эвакуіраваны ў Нова-Беліцу (г. Гомель). 3 1944 года ў Мінску, з 1972 года ў пасёлку Навінкі Мінскага раёна. 3 1988 года Навукова-даследчы інстытут пульманалогіі і фтызіятрыі[2]. З 2009 года — Рэспубліканскі навукова-практычны цэнтр пульманалогіі і фтызіятрыі.
Кірункі даследаванняў Правіць
Асноўныя кірункі навуковых даследаванняў: распрацоўка спосабаў дыягностыкі туберкулёзу і павышэння эфектыўнасці лячэння дэструкцыйных працэсаў ва ўмовах пагаршэння радыеэкалагічнага стану пасля аварыі на Чарнобыльскай АЭС; распрацоўка новых метадаў прафілактыкі, дыягностыкі і лячэння неспецыфічных пашкоджанняў органаў дыхання; вывучэнне асаблівасцей праяўлення пазалёгачнага туберкулёзу і распрацоўка эфектыўных метадаў лячэння[2].
Структура Правіць
У складзе інстытута 5 навукова-даследчы аддзелаў, у т.л. імунамарфалагічных даследаванняў; лабараторыі, 8 разнапрофільных клінічных аддзяленняў, дыспансернае і дапаможнае аддзяленні. На базе НДІ працуе кафедра туберкулёзу і дзіцячага туберкулёзу Мінскага медыцынскага інстытута[2].
Дырэктары Правіць
- Міхаіл Мікалаевіч Ламака (1957—1992)
- Генадзь Львовіч Гурэвіч
Зноскі
- ↑ а б в GRID Release 2018-02-08 — 2018-02-08 — 2018. — doi:10.6084/M9.FIGSHARE.5873451
- ↑ а б в г Э. М. Пармон. Пульманалогіі і фтызіятрыі НДІ // Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 13: Праміле — Рэлаксін / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 2001. — Т. 13. — 576 с. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0035-8. — ISBN 985-11-0216-4 (т. 13).
- ↑ Маршак Хаім Лейбавіч // Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 10: Малайзія — Мугаджары / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 2000. — Т. 10. — 544 с. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0035-8. — ISBN 985-11-0169-9 (т. 10).
Літаратура Правіць
- Э. М. Пармон. Пульманалогіі і фтызіятрыі НДІ // Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 13: Праміле — Рэлаксін / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 2001. — Т. 13. — 576 с. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0035-8. — ISBN 985-11-0216-4 (т. 13).
Спасылкі Правіць
- Афіцыйны сайт
- Рэспубліканскі навукова-практычны цэнтр пульманалогіі і фтызіятрыі на сайце анлайн-энцыклапедыі «Беларусь у асобах і падзеях»